Темы

Летапісец гісторыі Завалочыц

Летапісец гісторыі Завалочыц

Ці ведалі вы, што ў Завалочыцах яшчэ колькі дзясяткаў год назад было сваё радыё? Што генерал Іосіф Жылінскі — памешчык, які заснаваў Завалочыцы, пабудаваўшы тут спіртзавод і драўляны палац, — амаль адразу прайграў іх у карты пану (па другой версіі — золатапрамыслоўцу) Гатоўскаму? І што жонка Жылінскага, а яна была заўзятай карцёжніцай, змагла адыграць назад вёску Дварэц? А жонка Гатоўскага пасля рэвалюцыі з’ехала ў Мінск, дзе рабіла розную шкоду савецкай уладзе, а потым была застрэлена пры спробе  ўцёкаў? Вось якія страсці ў даўнія часы віравалі ў цяперашнім аграгарадку.

Аб усім гэтым я пачула ад Тамары Кулік, загадчыцы Завалочыцкай бібліятэкі. Так, як ведае гісторыю роднай вёскі яна, не ведае ніхто, тым больш бібліятэкар не проста знайшла розныя звесткі — яна іх яшчэ запісала ў асобную кнігу. Менавіта запісала, а не надрукавала. Не ведаю нават, ці ёсць у нашым раёне нешта падобнае да гэтай кнігі. А ўсё пачалося выпадкова, калі Тамару Кулік запрасілі загадваць мясцовым музеем баявой і працоўнай славы. На невялікім стэндзе яна ўбачыла велізарную кнігу, адкрыла — а кніга з чыстымі лістамі. Тамара Георгіеўна расказвае: “Для мяне гэта аказалася вялікай знаходкай. Я стала пісаць у гэтай кнізе гісторыю нашай вёскі — з 1886 года і па сённяшні дзень”.

І сапраўды, у гэтай унікальнай рукапіснай кнізе адлюстраваны дарэвалюцыйны і паслярэвалюцыйны перыяды, гады Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннага аднаўлення гаспадаркі, сённяшні дзень. Цяпер у задумках бібліятэкара — выкласці гэты матэрыял у інтэрнэт. Людзям будзе цікава, пацверджанне таму — шматлікія лісты і званкі, нават з ра-сійскага пасольства. Многіх цікавіць радавод, далёкія сваякі памешчыка Жылінскага, ды і другія людзі разлічваюць, што знойдуць нейкія дадатковыя звесткі. Раней, пакуль музей не закрылі, тут праводзіліся вялікія, гадзіны на паўтары, экскурсіі, у першую чаргу для вучняў — яны прыязджалі сюды з усіх школ раёна. Ужо нават пасля таго, як не стала Савецкага Саюза, некаторыя прыезджыя дзівіліся, што ў вёсцы ў такім добрым стане захаваўся музей.

Паверце, аповедам Тамары Георгіеўны можна заслухацца, так цікава яна расказвае аб Завалочыцах, людзях, што тут жылі і жывуць, узгадвае мясцовыя легенды. Відаць, што краязнаўчая справа захапіла жанчыну не на жарт. А ўсё магло скласціся інакш, бо ў жыцці так: памяняй адно звяно ў ланцужку — і ўсё пойдзе па-другому. Прафесія — важнае звяно, а бібліятэкарам Тамара Кулік стала, можна сказаць, выпадкова.

Пасля 10 класаў па жаданні мамы яна паступала ў педагагічны інстытут на дашкольнае аддзяленне, але не прайшла па конкурсе. А ў той час, калі ў чалавека не было працоўнага стажу, на наступны пасля заканчэння школы год не прымалі дакументы ні ў адну навучальную ўстанову. Таму завалочыцкая дзяўчына пайшла да дырэктара саўгаса прасіцца на працу, і, дзякуй богу, месца знайшлося. На наступны год яна зноў, як хацела мама, паехала паступаць на дашкольнае аддзяленне, толькі вырашыла пачаць з малога — з педвучылішча. І зноў нічога не атрымалася. Тамара Георгіеўна расказвае: “Каб не хваляваць маму, я за свае дакументы — і ў бібліятэчны тэхні-кум, што знаходзіўся там жа, у Магілёве. І паступіла! А калі ў аддзеле кадраў тэхнікума разгледзелі маю працоўную кніжку, то кажуць: “Дзяўчына, вы што? Такую працу прамянялі на бібліятэкара!” А працавала я загадчыцай склада гатовай прадукцыі пры Завалочыцкім спіртзаводзе”.

Адвучыўшыся ў тэхнікуме, дзяўчына вярнулася назад у родную вёску. Канешне, маладому спецыялісту цікава было даведацца гісторыю сваёй бібліятэкі. Тамара Георгіеўна ўспамінае: “Калі ў 79-м я прыступіла да працы, у бібліятэцы было 6 інвентарных кніг, я адкрыла першую і ўбачыла дату: 20 сакавіка 1951. Напэўна, гэта і ёсць дзень нараджэння нашай бібліятэкі, бачыце, у яе даволі даўняя гісторыя. Летам у нас у вёсцы адпачывае шмат расіян, украінцаў, і яны дзівяцца, што ў нас — у вёсцы! — такая бібліятэка: і два камп’ютары, і новая мэбля, і багаты фонд, нядрэнныя перыядычныя выданні”.

— Бачу, вам падабаецца ваша прафесія, — працягваем мы тым часам размову з Тамарай Георгіеўнай.

— Так. Я вельмі хацела, каб хоць адна з дачок стала бібліятэкарам, але яны абедзве пайшлі ў медыцыну. Хоць і выпадкова я трапіла ў бібліятэчную справу — гэта менавіта тое, што трэба было мне. А тое, што бібліятэка сельская… Мой брат жыве ў горадзе, дзеці ў гора-дзе, а я там ні за што не прыжылася б. Я вельмі стамляюся ад шуму, здаецца, нават паветра не такое на гарадскіх вуліцах.

— Ад 1 жніўня пайшоў ужо 35-ы год, як вы ўпершыню прыйшлі на працу. Ці можаце параўнаць работу бібліятэкі ранейшага часу і цяперашняга?

— Вядома, зараз зусім не тое, што было, напрыклад, у 80-я гады. Цяпер у нас і тэхніка іншая, і інтэрнэт з’явіўся. Але ў тыя часы ў дзень прывозу новых кніг я ішла на працу і баялася, што не паспею ўсё аформіць да наплыву людзей. Тады не было камп’ютараў, DVD, столькі каналаў тэлебачання, і вельмі хутка разносілася навіна, што ў бібліятэку прывезлі новыя кнігі. Як правіла, пасля абеду народ ішоў валам. Саўгас наш у той час быў на вышыні, вёска заможная, жыхароў шмат, і ў бібліятэцы людзей таксама было многа. Цяпер, канешне, не тое. А шкада, бо вёска вялікая, прыгожая. Але, ведаеце, і скардзіцца вельмі я не буду. Раней былі толькі кнігі і шмат чытачоў, зараз чытаюць менш, а наведвальнікаў усё роўна хапае. Каму ў інтэрнэт выйсці, ксеракопію зрабіць, на камп’ютары працаваць прыходзяць. Ёсць у нас чытальная зала, тут школьнікі працуюць з даведачнай літаратурай. Раней

гісторыяй вёскі мала хто цікавіўся, а цяпер людзі і за гэтым прыходзяць — і школьнікі, і дарослыя, і тыя, хто выехаў ужо адсюль, а зараз прыязджае да сваіх бацькоў. Мы займаемся выдавецкай дзейнасцю, дык з мінулага года ўсе буклеты бібліятэка рыхтуе пад рубрыкай «Нашы знакамітыя землякі». Людзям хочацца ведаць свае карані.

— Мне здаецца, вы вельмі аптымістычны чалавек.

— Гэта праўда. Я разумею, што ёсць такія сітуацыі, у якіх нельга нічога змяніць, раз нешта здарылася — яно павінна было здарыцца, тады гэта трэба проста перажыць, і перажыць спакойна. Я і дзецям сваім кажу: усё, што ро-біцца, робіцца да лепшага. Ці б вы перажывалі, мітусіліся — усё роўна нічога б не змянілі, таму што зверху ўсё было вам прызначана, праз гэта вы павінны былі прайсці. А яшчэ я заўсёды імкнуся рабіць так, каб было добра сям’і. Некаторыя перажываюць: ой, людзі могуць не так зразумець, могуць нешта сказаць. А я думаю — у тых людзей свайго хапае і гора, і праблем, каб яшчэ думаць, што я так ці не так зра-біла. З другога боку, такая ўжо завядзёнка, што людзі любяць пагаварыць, папляткарыць, такая ўжо прырода чалавечая. Галоўнае, каб чалавек сам ведаў, што яго сумленне чыстае.

       

 А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

        Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

30 марта глусчан приглашают принять участие в акции «Час Земли»

29 марта 2024
Власть

Услышьте это все. Александр Лукашенко ознакомился с мероприятиями проверки боеготовности соединений и воинских частей в Ошмянском районе

29 марта 2024
Власть

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Куда сходить и что посмотреть в ближайшие выходные

29 марта 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Дважды герой Советского Союза Степан Шутов

29 марта 2024
Общество

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

29 марта 2024
Актуально

Министерство спорта и туризма проводит правовой мониторинг

29 марта 2024
Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024
Год качества

Республиканская добровольная акция «Адновім лясы разам!» проходит в Глусском районе

25 марта 2024
Культура

Масленицу ярко и познавательно отметили глусские гимназисты

18 марта 2024