• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

З дзецьмі на рабоце і дома

Пятница, 11.10.2013 08:52. Category: Общество    

Пра Святлану Шамятун наша газета пісала раней, але тады, так бы мовіць, яе “асоба разглядалася” з прафесійнага пункту погляду. А яна да таго ж і цудоўная мама дзвюх дачок і сыночка, і майстрыха, і гаспадыня добрая.
Цяперашнім часам адносіны да шматдзетных сем’яў больш негатыўныя. Людзям уласціва прыкмячаць і запамінаць дрэннае, робячы з гэтага абагульненні. Таму лічыцца, што бацькі ў большасці такіх сем’яў маюць непасрэднае дачыненне толькі да факту нараджэння дзіцяці, а потым дзеці гадуюцца як гарох пры дарозе.
Дык вось сям’я Шамятун гэтую думку абвяргае. Бацькі стараюцца, каб дзеці выраслі, як кажуць, добрымі людзьмі, і, мяркуючы па ўсім, гэта ў іх атрымліваецца. Абедзве дачкі, напрыклад, былі на добрым рахунку ў школе, а з верасня ўжо выправіліся ў самастойнае жыццё — паехалі на вучобу.
Старэйшая Яна і яе малодшая сястра Лена займаліся танцамі, былі ўдзельніцамі мясцовай мастацкай самадзейнасці. Іх і зараз, калі прыязджаюць на выхадныя дадому, завуць на рэпетыцыі, запрашаюць удзельнічаць у канцэртах. Многія лічылі, што дзяўчаты будуць паступаць у вучылішча культуры або іншую падобную ўстанову адукацыі, але яны вырашылі інакш. Праўда, Лена ўсё роўна выбрала творчы накірунак: пасля 9 класаў яна пайшла вучыцца ў мастацкі каледж у Бабруйску, пасля яго заканчэння будзе мастаком-афарміцелем. Яна, скончыўшы 11 класаў, паступіла ў Бабруйскі медыцынскі каледж, вучыцца на медсястру і мяркуе потым працягваць вучобу ў ВНУ. Гэта была яе мара — стаць урачом, і Яна па-даросламу разважыла: адразу пайсці ва ўніверсітэт можа быць і цяжка, і адказна, а вось павучыцца ў каледжы, набрацца вопыту — тады ўжо можна вышэйшую адукацыю атрымліваць.
Сама Святлана Аляксандраўна з дзяцінства хацела працаваць з дзецьмі, і можна сказаць, што яе прафесійная мара здзейснілася. Закончыўшы педтэхнікум, яна колькі год працавала настаўніцай, потым стала выхавальніцай. Хаця да яе, мне здаецца, больш падыходзіць менш вядомае слова “выхавацелька” — яно гучыць больш пяшчотна і ласкава, а менавіта так адносіцца да дзяцей, і сваіх, і чужых, Святлана Шамятун. Дарэчы, яна таксама студэнтка — атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова. Тут мне адразу ўзгадваецца фільм “Дзяўчаты”: памятаеце, як галоўная гераіня гаварыла, што ўсім, хто завочна вучыцца, трэба ордэны даваць. А калі завочна вучыцца маці траіх дзяцей, двое з якіх таксама ўжо студэнты, дык гэта сапраўды можна прыраўняць да подзвігу. Пра матэрыяльныя выдаткі тут і не гавару, усе ведаюць, што такое вывучыць хаця б аднаго студэнта.
Вось і стараюцца дарослыя, працуюць, зарабляюць грошы. Але і дом, і гаспадарка без дагляду не застаюцца. Нядаўна яшчэ трымалі дзве каровы, цяпер засталіся свінні, куры — усё, як у большасці вясковых сем’яў. У хаце чыста і ўтульна, як кажуць, лялькі пляшуць, на двары таксама. Многае Святлана Шамятун любіць і ўмее рабіць сваімі рукамі, зараз вось “будуе” замак-крэпасць на падворку. Абяцала, калі закончыць, пазваць у госці.
Размеркавання абавязкаў, калі кожны робіць толькі свой “кавалак” працы, у гэтай сям’і няма. Хто вольны, хто раней прыйшоў — той і робіць. Муж можа і есці зварыць, калі трэба, а гаспадыня з хатняй жывёлай управіцца. Галоўны памочнік цяпер, калі дзяўчаты паехалі, — чацвёртакласнік Андрэй. У яго, дарэчы, таксама ёсць мара: заявіў, што хоча быць татавым начальнікам, калі вырасце. А пакуль збірае манеткі, напэўна, стартавы капітал, і любіць хадзіць разам з маці на рыбалку. Так-так, ёсць у Святланы Аляксандраўны і такое захапленне. Яна ўвогуле любіць прыроду, прызнаецца, што калі пачынаюцца грыбы, то дома ўседзець зусім не можа, такая асалода для яе пахадзіць па лесе, што проста не можа без яго жыць.
Пры ўсім пры гэтым Святлана Шамятун называе сваю сям’ю самай звычайнай. Ніякіх спецыяльных методык выхавання дачок і сына не прытрымліваецца, лічыць: дзяцей трэба проста любіць. Дык няхай у гэтай сям’і і надалей усё складваецца як мае быць, а мары паступова здзяйсняюцца.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

« У нас — «планов громадьё»!
Легко работать, когда есть взаимопонимание »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (474)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 128)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top