Падрыхтоўка да святкавання чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі пачалася загадзя, а самі святочныя мерапрыемствы, звязаныя з гэтай падзеяй, запланаваны непасрэдна на дзень 7 лістапада. Пачнуцца яны ў гарадскім пасёлку ў 10 раніцы ўскладаннем вянкоў і кветак на Алеі Славы. Такія ж ускладанні з ушанаваннем памяці герояў пройдуць ва ўсіх сельсаветах. У 12 гадзін усе жадаючыя запрашаюцца на канцэрт мастацкай самадзейнасці ў раённы Дом культуры, праграма называецца “Эпоха і песня”. На бульвары Грахоўскага будзе працаваць гандлёвая ярмарка. На гэты выхадны святочны дзень запланаваны таксама і спартыўныя спаборніцтвы — першынство раёна па шашках сярод каманд фізічнай культуры прадпрыемстваў і ўстаноў Глуска, яно адбудзецца на базе фізкультурна-спартыўнага клуба, пачатак у 10 гадзін, а ў суботу, 9 лістапада, таксама ў 10:00 тут пройдзе першынство раёна па шашках і настольным тэнісе сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Але, адзначаючы свята, не выкладвайцеся па поўнай — заўтра ж рабочы дзень.
Мы в соцсетях
Рубрики
- Актуально (1 119)
- АПК (405)
- Беларусь помнит (157)
- Власть (476)
- Гісторыя Глушчыны (136)
- Год мира и созидания (11)
- Духовность (178)
- Есть вопрос? Есть ответ! (82)
- Как выписать газету (2)
- Калейдоскоп (63)
- Культура (320)
- Общество (5 132)
- Происшествия (399)
- Реклама (0)
- РОЧС информирует (42)
- Спорт (358)
- Творческие проекты (202)
- Тема недели "БелТА" (59)
- Четыре стороны света (4)
- Экономика (407)
Баннеры
Архив газеты
Погода в Глуске