Темы

Хай лёс бацькоў на іх не адаб’ецца

Хай лёс бацькоў на іх не адаб’ецца

Ці кожная ўстанова ганарыцца тым, што праз колькі гадоў у яе сценах з’яўляюцца ўжо дзеці яе былых выхаванцаў? Так, кожная, можна сказаць, маючы на ўвазе і агульнаадукацыйную школу, і спартыўную, і школу мастацтваў, і секцыю, і гурток па інтарэсах… Там і сапраўды заслугай лічыцца, калі пакаленне бацькоў змяняецца пакаленнем іх дзяцей, значыць, добра там было, спадабалася, значыць, давяраюць. Аднак ёсць у нашым раёне ўстанова, дзе такая змена пакаленняў успрымаецца як трывожны сігнал, выклікае занепакоенасць, — гэта сацыяльны прытулак. І вось тут зусім нядаўна з’явілася двухгадовая дзяўчынка Верачка, маці якой усяго якіх восем гадоў назад сама, 14-гадовым падлеткам, была выхаванкай гэтага прытулка. Тады дзяўчына шчыра абуралася паводзінамі сваёй непуцёвай мамашы, якая з-за п’янак-гулянак забылася на сваю дачку, і гэтак жа шчыра гаварыла, быццам давала абяцанне, што яна ніколі не будзе піць і не кіне сваё дзіця на волю лёсу. “Кракадзілавы слёзы”, — скажа нехта, хто ўжо пажыў і бачыў на сваім вяку многае і многіх.
— Ды не, — прадаўжае нашу гаворку на распачатую тэму Вольга Грудзінская, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра, у складзе якога і знаходзіцца прытулак, — гаварыла яна сапраўды шчыра. Я памятаю гэтую дзяўчыну, ёй і праўда было балюча адтаго, што з-за п’яніцы-маці яна была вымушана жыць не ў родным доме, а ў казённых сценах прытулка, а потым інтэрната пры вучылішчы. Аднак пасля вучобы яна, ужо паўналетняй дзяўчынай, вярнулася дадому, у сваю сям’ю, да маці, якая працягвала той лад жыцця, з-за якога яе пазбавілі бацькоўскіх правоў. Таму ці варта здзіўляцца, што праз некаторы час і яе ўжо дарослая дачка паступова ўвайшла ў гэту каляіну і паехала (або пагнала): сыходзіла з дому, а маленькую дачушку пакідала з тым, хто заставаўся. У той дзень гэта быў бацька маладой жанчыны, дзядуля Верачкі. Невядома, што і як там адбывалася, але ён узяў дый памёр, каля яго трупа медыцынскія работнікі і знайшлі двухгадовае дзіця. Так дзяўчынка трапіла да нас.
Слухаеш гэты расповед, уяўляеш сабе гэтую карціну, і валасы на галаве варушацца. Гэта яшчэ добра, што дзяўчынка па прычыне свайго малалецтва не зразумела, што адбылося, а каб дзіця большае было ды ўсвядоміла ўсё, то гэта шок, стрэс, жах… Зрэшты, нешта падобнае (мо толькі без трупаў) адбываецца ў жыцці амаль кожнага дзіцяці, што праходзіць праз прытулак, — холад, голад, п’янкі, сваркі, безнагляднасць, пакінутасць. І калі голад і сваркі яны вельмі хутка забываюць, то пакінутасць роднымі мамамі раніць іх найбольш балюча.
Але не пра гэтых жанчын вялі мы гаворку ў той дзень: іх наўрад ці выправіш — шчыра кажучы, пра іх ні думаць, ні гаварыць не хочацца. Мяне цікавілі далейшыя лёсы выхаванцаў прытулка, ці многія з іх паўтараюць лёсы сваіх бацькоў, ці ёсць прыклады, каб такія дзеці самі потым станавіліся добрымі бацькамі. Аказваецца, за васьмігадовую практыку ў ролі дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вольга Аляксандраўна бачыла і станоўчыя, і адмоўныя прыклады. Калі мы сталі разважаць пра гэта, то зрабілі вывад, што на далейшы лёс выхаванца прытулка найбольш уплываюць тры фактары: у якім узросце дзіця забралі з нядобранадзейнай сям’і, дзе яно ўтрымліваецца да свайго паўналецця і куды вяртаецца пасля ўтрымання на дзяржаўным забеспячэнні. Апошнім часам, адзначае Вольга Грудзінская, да іх сталі трапляць дзеці ў садаўскім і малодшым школьным узросце. Гэта сведчыць пра ранняе выяўленне нядобранадзейных сем’яў, а чым раней дзіця перастае жыць у такой абстаноўцы, бачыць адмоўны прыклад сямейных адносін, тым менш яны адбіваюцца на яго свядомасці. У прытулку дзеці, адабраныя з сем’яў, могуць знаходзіцца да шасці месяцаў (столькі часу даецца бацькам на роздум і на вяртанне дзяцей). Далей вельмі важна, куды дзіця трапляе на выхаванне: у сям’ю або ў інтэрнатную ўстанову. У добрай сям’і яно бачыць прыклад добрых адносін, нароўні з іншымі сямейнымі нясе правы і абавязкі, ведае, адкуль бярэцца ежа на стале і што рабіць з брудным посудам. Згадзіцеся, у інтэрнаце нават такія пытанні не ўзнікаюць, не гаворачы пра выпрацоўванне прывычак: тут створаны добрыя ўмовы для жыцця і фізічнага развіцця чалавека, але па зразумелай прычыне няма прыклада сямейных адносін. Што адбываецца і як жывецца пасля вяртання назад у родную сям’ю, дзе ўзровень нядобранадзейнасці толькі паглыбіўся, і тлумачыць не трэба. Прыклад маладой маці, з якога і пачалі нашу гаворку, у гэтым плане вельмі паказальны.
Але ёсць і іншыя прыклады. З цеплынёй і мацярынскім шкадаваннем Вольга Аляксандраўна расказвае пра юнака, якому давала настаўленні, адпраўляючы з прытулка на вучобу ў каледж, як вучыла яго правільна распарадзіцца свабодай і грашамі, як ён прасіў дазволу прыязджаць на выхадныя ў прытулак… Дазвол такі ён, зразумела, атрымаў, але пакуль не прыязджаў. Ды тут, мабыць, галоўнае не гэта паездка, а само адчуванне, што табе ёсць куды ехаць. З радасцю і надзеяй мая суразмоўца гаворыць, як адна з былых выхаванак у малодшым узросце была ўладкавана ў прыёмную сям’ю, жыве там ужо некалькі гадоў, за гэты час з маленькай і напалоханай дзяўчынкі ператварылася ў прыгожую дзяўчыну, пры сустрэчах на вуліцы заўсёды падыходзіць, вітаецца, для прыёмных бацькоў яна як свая і яны для яе таксама сталі самымі блізкімі людзьмі. Расказваючы пра сваіх выхаванцаў і іх лёсы, Вольга Аляксандраўна перабірае малюнкі і зробленыя рукамі дзяцей паштоўкі і аплікацыі, якія яны дарылі ёй на розныя святы. Почыркі няўпэўненыя, дзіцячыя, сустракаюцца памылкі, але самі словы-пажаданні такія добрыя, такія шчырыя і кранальныя, што не заўважаеш ні няроўнасцяў пісьма, ні памылак у словах, галоўнае, каб гэтыя дзеці не рабілі памылак у сваім жыцці і каб у іх усё было так добра, як яны пра гэта пішуць, як яны пра гэта мараць. Яны ўжо ведаюць, як павінна быць, але пакуль не ведаюць, як гэта зрабіць. А давядзецца. Атрымаецца, на жаль, не ва ўсіх.
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

30 марта глусчан приглашают принять участие в акции «Час Земли»

29 марта 2024
Власть

Услышьте это все. Александр Лукашенко ознакомился с мероприятиями проверки боеготовности соединений и воинских частей в Ошмянском районе

29 марта 2024
Власть

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

29 марта 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Дважды герой Советского Союза Степан Шутов

29 марта 2024
Общество

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

29 марта 2024
Актуально

Министерство спорта и туризма проводит правовой мониторинг

29 марта 2024
Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024
Год качества

Республиканская добровольная акция «Адновім лясы разам!» проходит в Глусском районе

25 марта 2024
Культура

Масленицу ярко и познавательно отметили глусские гимназисты

18 марта 2024