Темы

З песняй па жыцці

З песняй па жыцці

Каб атрымаць статус народнага, творчаму калектыву трэба абараніць свае ўменні перад спецыяльнай камісіяй, а потым кожныя тры гады пацвярджаць права на гэта званне. Ансамбль песні “Вярбічанька”, што прапісаўся ў Клетным, народным стаў у 2007 годзе. Праз тры гады яго ўдзельнікі даказалі, што званне атрымалі нездарма. А вось у бягучым годзе “Вярбічаньцы” не прыйшлося ўжо нічога пацвярджаць: у залік пайшоў удзел у Дні пісьменства ў Быхаве, куды запрашаюцца толькі лепшыя калектывы. А ансамбль падчас свята выступіў на пляцоўках фестывалю ажно шэсць разоў.
Таму не дзіўна, што гэты калектыў — візітная картка Клетненскага сельскага Дома культуры, дырэктарам якога працуе Алена Грамыка, мастацкім кіраўніком — Алена Сапега. Пры клубе створаны гурткі і аматарскія аб’яднанні для дзяцей і дарослых. Тут можна спяваць у вакальным гуртку, займацца тэатральным майстэрствам у драматычным, навучыцца вышываць ці вязаць на спіцах. Ёсць свае прыхільнікі і ў сямейнага аб’яднання “Дочкі-маці”, якое згуртоўвае сем’і, а ў цяжкіх сітуацыях дапамагае знайсці агульную мову. Выконваецца і нават перавыконваецца ў СДК заданне па платных паслугах — у пэўнай ступені гэтаму спрыяе правядзенне дыскатэк для дзяцей і дарослых, добра расходзяцца і білеты на канцэрты народнага ансамбля.
“Вярбічанька” — візітная картка не толькі Клетнага, гэта гонар усяго раёна. Народны ансамбль праслаўляе Глушчыну па ўсёй вобласці і за яе межамі. Так, акрамя ўжо названага свята пісьменства, удзельнікі ансамбля ездзілі з выступленнямі на “Дажынкі” ў Бабруйск, на свята мёду ў Магілёў, частыя госці яны і ў суседніх Акцябрскім, Асіповіцкім, Бабруйскім раёнах, у санаторыі “Рассвет” Любанскага раёна.
А пачыналася ўсё ў далёкія шасцідзясятыя. Алена Грамыка ведае пра тыя часы з успамінаў старажылаў ансамбля:
— У 1962 годзе дырэктарам клуба стаў Канстанцін Фёдаравіч Ладонька. Пасляваеннае жыццё было нялёгкім, але людзі з ахвотаю ішлі ў клуб. Канстанцін Фёдаравіч і заснаваў ансамбль. Тады ён называўся вакальнай групай і быў нашмат большы, чым зараз, удзельнікаў чалавек 40, не меней. У нас у клубе захоўваюцца фатаграфіі з тых часоў: на сцэне ў два рады стаяць жанчыны і трэці рад мужчын. Ёсць і граматы, якія сведчаць, што калектыў займаў прызавыя месцы на раённых і абласных конкурсах.
Званне народнага ансамбль атрымаў, калі дырэктарам СДК была Марыя Янкоўская. І зараз, хоць Марыя Валянцінаўна і змяніла месца працы, “Вярбічаньку” яна не кідае, з задавальненнем прыходзіць на рэпетыцыі, ездзіць на выступленні. Усяго зараз у калектыве 10 чалавек, прычым ёсць сярод іх тыя, чыя асноўная прафесія ніяк не звязана са сцэнай. Напрыклад, Галіна Марціновіч — настаўніца мовы і літаратуры, а Уладзімір Каўхута — вадзіцель раёна электрасетак. Розная і “геаграфія” ўдзельнікаў. Уявіце сабе: з Заеліцы — не такі і блізкі свет! — на рэпетыцыі прыязджае Ірына Куратава, з Глуска — Сяргей Байдакоў, Людміла Клімчык, Вольга Дранёва, а таксама хормайстар і адначасова акампаніятар ансамбля Аляксандр Голуб. Ну і самыя блізкія, з Клетнага: Алена Грамыка і Алена Сапега. З павагай і цеплынёю дырэктар СДК называе імёны “старэйшын” ансамбля, якія толькі нядаўна перасталі выступаць: Тамара Янкоўская, Тамара Кузьміцкая, Варвара Ладонька. Дарэчы, у ансамблі не губляюць спадзявання, што жанчыны могуць яшчэ вярнуцца. Песня — яна ж так проста не адпускае.
У чым сакрэт таго, што людзі ідуць у “Вярбічаньку”? Аляксандр Голуб адказвае так:
— Не кожны пасля першай рэпетыцыі застанецца надалей. Некаторым здаецца, што гэта лёгка: выйшаў і спявай. Але ж гэта таксама праца. Нехта не можа перамагчы страх перад сцэнай. Напэўна, у кожнага на родзе напісана, чым ён будзе займацца. Але адно скажу: у ансамблі ўсе — фанаты сваёй справы.
Алена Грамыка пры гэтым дабаўляе:
— Мы разам выбіраем рэпертуар, абмяркоўваем, бывае, і спрачаемся. Усе ўдзельнікі — вялікія малайцы. Асобнае дзякуй нашаму хормайстру Аляксандру Голубу, ён працуе як сапраўдны прафесіянал, з кожным займаецца індывідуальна. Нам падабаецца тое, што мы робім, і тое, што атрымліваецца ў выніку.
Напрыканцы нашай гутаркі я не ўстрымалася і спытала, а як жа ставяцца іх сем’і да такога занятку, бывае ж, што перад адказнымі канцэртамі рэпетыцыі могуць займаць увесь вольны час. Аляксандр Голуб смяецца, што іх сем’ям трэба паставіць асобны помнік. А потым мае суразмоўцы ўжо сур’ёзна адказваюць, што на самой справе і тут поўны парадак, сем’і іх падтрымліваюць, ездзяць разам на канцэрты.
Ну што ж, застаецца толькі парадавацца за Клетненскі СДК, за “Вярбічаньку” і пажадаць ім новых творчых ідэй і нязменнага поспеху ў гледача.
А. ВАСІЛЕЎСКАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024