• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Дзеці і казка, дзеці і радасць

Пятница, 6.12.2013 08:13. Category: Общество    

“Усе фарбы жыцця — для цябе!” — так называлася выстава, арганізаваная па ініцыятыве Глускага раённага камітэта БРСМ у Дзень інвалідаў. Яна сустракала ўсіх, каго 3 снежня запрасілі ў раённы Дом культуры, там для дзяцей з інваліднасцю было наладжана цікавае музычна-казачнае прадстаўленне. На пачатку сустрэчы маленькіх гасцей і іх бацькоў прывітала намеснік старшыні Глускага райвыканкама Людміла Клыга. Заўсёды балюча, калі хварэе хтосьці з блізкіх, і балюча ўдвая, калі гэта дзіця. У нашым раёне ў сем’ях пражываюць 45 дзяцей з інваліднасцю, і Людміла Аляксандраўна, звяртаючыся да іх бацькоў, выказала словы захаплення іх чалавечай мужнасцю, уменнем не адступаць перад цяжкасцямі і шчыра пажадала, каб ім і далей па жыцці хапала сіл і цярпення. А дзеці заўсёды застаюцца дзецьмі, яны любяць радавацца і ўмеюць бачыць радасць у, здавалася б, звычайных праявах жыцця, тым больш, калі гучыць добрая песня, калі на сцэне разгортваецца сапраўдны казачны сюжэт. Вось і ў гэты дзень яны смяяліся з няўдалага Ваўка, апладзіравалі вясёламу гному Васю, радаваліся, што прыгоды ўсіх герояў скончыліся добра. Дадатковай прычынай для радасці сталі салодкія падарункі ад Фонду міру, якія атрымалі ўсе маленькія госці канцэрта.

Так, дзеці большыя аптымісты, чым мы, дарослыя, часта яны ж бываюць і больш цярплівымі, чым мы. Пра гэта падумалася, калі разглядала выставу работ дзіцячых гурткоў Хваставіцкага цэнтра культуры і раённага Дома культуры, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і Веснаўскага дома-інтэрната. Чаго там толькі не было: папяровыя кветкі і адмысловыя вазы, млын, царква і карабель, шматлікія карцінкі і разнастайныя фігуркі, мяккія цацкі і вязаныя боцікі, а для штодзённых гаспадарчых патрэб — ладна змайстраваныя табурэткі і стул. Глядзіш на ўсё гэта багацце фарбаў і фантазіі і разумееш, што абмежаваныя фізічныя магчымасці — гэта толькі фармуліроўка з дыягназу, а насамрэч любы чалавек можа вельмі многае, галоўнае — мець вялікае жаданне і каб побач былі правільныя людзі. Як у гэтых дзяцей.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

« Приз — 10 миллионов
И снова с победой! »
  • Усебеларускі народны сход
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 104)
    • АПК (298)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (194)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 297)
    • Происшествия (344)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (288)
    • Творческие проекты (142)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (14)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top