• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Гены пальцам і любоў на адлегласці

Вторник, 10.12.2013 07:17. Category: Общество    

О! Знаёмыя ўсё твары! Праўда, і твары так сабе, і знаёмства не вельмі каб прыемнае, бо сустракаемся з імі на камісіі па справах непаўналетніх (хаця ёсць і навічкі). Вось стаіць дзяўчынка-падлетак, маўчыць, на вачах слёзы, адразу неяк і шкада яе, але слухаеш, што пра яе паво-дзіны гавораць са школы, у якой яна вучыцца, з прытулка, куды зараз трапіла, і разумееш, што не кожны, хто плача, пакрыўджаны. Мяркуйце самі: дзяўчынку ў двухгадовым узросце ўдачарылі, бо родная маці піла, п’е і будзе піць, гадуюць разам са сваімі дзецьмі, жыве яна ў цяпле, у парадку, а хоча холаду, бруду і лаянак, інакш чым растлумачыш, што яна ўцякае з дому, бадзяжнічае, начуе ў такіх месцах, што добраму чалавеку і гля-дзець у той бок не хочацца. Паводзіны свае тлумачыць тым, што хоча да роднай маці (яна тут жа, у раёне), ды вось незадача — той маці яна не патрэбна ні дзесяць гадоў назад, калі пазбаўлялі правоў, ні цяпер. Сітуацыя такая, што добрая, працавітая, самастойная жанчына прызнае: яна больш не можа займацца выхаваннем дзяўчынкі. Вы чулі, напэўна, выраз пра гены і пра палец — дык вось тут якраз той выпадак, гэта пацвярджаюць псіхолагі, медыкі і накіроўваюць на абследаванне да вузкага спецыяліста, магчыма, спатрэбіцца лячэнне.

Наступная сустрэча не знізіла градус напружання: маладая маці па справах едзе ў суседні горад, а  двухгадовую дачку (дакладней, два гады і тры месяцы) пакі-дае са сваім бацькам (60 гадоў, пакутаваў на алкагалізм), той са шклянкай у руцэ так і памірае. Работнікі хуткай прыязджаюць па выкліку суседа, які і знайшоў нябожчыка, бачаць такую карціну і забіраюць дзіця ў прытулак. Зразумела, усякае здараецца ў жыцці. Згодна, такой развязкі ніхто не мог прадбачыць. Але ж дзіця ўжо 10 дзён знаходзіцца ў прытулку (на дзень правядзення КСН), а родная маці так і не спадобілася яго ні наведаць, ні пазваніць, ні адзежыну якую перадаць, а камі-сію запэўнівала, што любіць дачушку і хоча сама яе гадаваць. Ды як жа любіць, як жа хоча, калі не прыехала, не прыйшла, не забрала?! Што за любоў на адлегласці?! Шанец ёй, зразумела, далі, толькі б скарысталася ім, толькі б усвядоміла, што для маці на першым месцы дзіця, а потым усе іншыя справы і клопаты. Сама ж была пакінутым дзіцём, сама адчула горкую сіроцкую долю…

А вось чарговы фігурант, бацька. Яго сын у прытулку, школа хадайнічае, каб хлопчыка прызналі маючым патрэбу ў дзяржаўным забеспячэнні, бацька кажа: “Ён жа мой сын”. Праўда, некалькі гадоў назад ён гэтага самага сына з яго маці выгнаў з хаты, так і разышліся, і жылі асобна, ды жанчына памерла, хлопчык стаў сіратой. Камісія не паверыла, што ў бацькі-алкаголіка, а гэта яго афіцыйны дыягназ, раптам прачнуліся пяшчотныя пачуцці, ды і заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі адназначнае: бацькоўскія абавязкі выконваць не можа. Не можа родны бацька — будуць гадаваць і выхоўваць іншыя. Няхай таму дзіцяці добрыя людзі трапяцца, навучаць, як жыць, якім быць. А гэты … калі не змог стаць для свайго сына дастойным прыкладам, стане страшным папярэджаннем.

На фоне гэтых удзельнікаў пасяджэння жанчына-маці, што час ад часу запівае, падалася ўзорам дабрабыту, бо калі пралечыцца, да яе і насамрэч пытанняў не ўзнікае. Аднак па нейкай прычыне на камісію яна не з’явілася, таму камі-сія паедзе да яе: наступнае пасяджэнне вырашана зрабіць выязным, на базе Слаўкавіцкага сельскага Савета. Матэрыялаў для разгляду там хапае.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

« Новогодний подарок детям
Жывуць вершы — жыве паэт »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 042)
    • АПК (303)
    • Беларусь помнит (69)
    • Власть (196)
    • Гісторыя Глушчыны (73)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (3)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (203)
    • Общество (4 327)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (23)
    • Спорт (301)
    • Творческие проекты (149)
    • Тема недели "БелТА" (56)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top