• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

На абароне правоў

Пятница, 6.12.2013 08:10. Category: Общество    

Стан і меры ўдасканалення работы прафкамаў і гаспадарчых арганізацый аграпрамысловага комплексу раёна па выкананні патрабаванняў аховы працы, стварэнні належных умоў працы разглядаліся на мінулым тыдні падчас правядзення пленума Глускай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У рабоце пленума прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага гаркама прафсаюза работнікаў АПК Валерый Булановіч, кіраўнік справамі райвыканкама Наталія Савасцюк, галоўны дзяржінспектар па ахове працы і тэхніцы бяспекі сельгасупраўлення райвыканкама Анатоль Ёшчык. Аўдыторыю складалі старшыні прафкамаў, інжынеры па ахове працы, намеснікі па ідэалагічнай рабоце, начальнікі аддзелаў кадраў мясцовых гаспадарак і будаўнічых арганізацый раёна.

Ад таго, наколькі канструктыўна наладжаны дыялог паміж прафсаюзам і наймальнікам, залежыць стабільнасць работы і дынаміка развіцця прадпрыемства. Сваю дадатковую місію, па словах старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталя Рагале-віча, райкам прафсаюза бачыць у маральнай падтрымцы работнікаў галіны, у пошуках новых шляхоў стымулявання працы і, безумоўна, у стварэнні яе бяспечных умоў. Скажам, для прафілактыкі вытворчага траўматызму і аказання практычнай дапамогі па выкананні правілаў аховы працы дзейнічаюць тры мабільныя групы. Падчас іх выездаў на месцы парушэнні правілаў бяспекі былі выяўлены як у сельскагаспадарчых, так і ў будаўнічых арганізацыях, самыя распаўсюджаныя сярод іх — гэта неправядзенне інструктажоў па ахове працы і работа без спецвопраткі і спецабутку. Для выпраўлення сітуацыі і аказання метадычнай дапамогі праводзіліся месячнікі бяспекі, а ў красавіку гэтага года на базе “Рамбуда” прайшоў семінар па ахове працы, куды разам з кіраўнікамі і спецыялістамі былі запрошаны і прадстаўнікі ўсіх прафкамаў раёна. Важным момантам у сваёй рабоце раённы камітэт прафсаюза бачыць таксама стымуляванне працы, узнагароджанне лепшых работнікаў, дзейнасць у гэтым накірунку была красамоўна праілюстравана фотапрэзентацыяй — прафсаюзныя лідары з працаўнікамі на палях, машынных дварах, зернетаках, у працоўных калектывах будаўнічых арганізацый, а яшчэ спорт, адпачынак, быт на вытворчасці, новыя аб’екты — словам, усё, што сведчыць: работа вядзецца, людзі жывуць, працуюць.

Вельмі паказальным у плане работы па тэхніцы бяспекі, вядзення ўсёй неабходнай дакументацыі з’яўляецца вопыт Глускай ПМК-249, таму многіх спецыялістаў зацікавіла выступленне на пленуме інжынера па ахове працы гэтай арганізацыі Анатоля Баяркі. Надзвычай важна, лічыць старшыня прафкама эксперыментальнай базы “Глуск” Вольга Насановіч, прафсаюзнаму камітэту і кіраўніцтву знайсці разуменне і выпрацаваць адзіныя падыходы ў рабоце, як у патрабавальнасці да дысцыпліны і тэхнікі бяспекі, так і ў метадах і формах заахвочвання лепшых. Вялікая ўвага пытанням аховы працы надаецца і ў Глускай ПМК-86 “Водбуд”. Як зазначыў падчас свайго выступлення старшыня прафсаюзнага камітэта арганізацыі Аляксандр Шклярэвіч, неабходныя інструкцыі, плакаты і іншая нагляднасць знаходзяцца заўсёды на віду, усе пункты калектыўнага дагавору выконваюцца. Са станоўчага боку работу па ахове працы ў мясцовай ПМК-249 адзначыў галоўны спецыяліст па ахове працы сельгасупраўлення Анатоль Ёшчык: “Адчуваецца высокі прафесійны ўзровень і ў вядзенні дакументацыі, і ў пастаноўцы работы з людзьмі”.

І гэта вельмі правільна, так павінна быць паўсюдна, бо ад выканання тэхнікі бяспекі напрамую залежыць узровень вытворчага траўматызму, а разам з ім жыццё і здароўе работнікаў, сказаў, падводзячы вынікі выступленняў, старшыня Магілёўскага гаркама прафсаюза работнікаў АПК Валерый Булановіч. У цэлым жа, лічыць ён, тэма пленума раскрыта, галоўнае цяпер — настроіцца на вырашэнне  названых праблем і прадаўжаць мэтанакіраваную работу па абароне сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

« Традыцыя конкурсаў і перамог
Приз — 10 миллионов »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 042)
    • АПК (304)
    • Беларусь помнит (70)
    • Власть (174)
    • Гісторыя Глушчыны (75)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (3)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (204)
    • Общество (4 332)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (1)
    • РОЧС информирует (14)
    • Спорт (280)
    • Творческие проекты (151)
    • Тема недели "БелТА" (46)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top