• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Пошта будзе на калёсах

Вторник, 17.12.2013 09:03. Category: Актуально    

Калі выкарыстоўваць ваенную тэрміналогію, то некаторыя вёскі пошта пакідае апошняй з усіх сацыяльных аб’ектаў, як, напрыклад, Дзікае, так бы мовіць, здае пазіцыі або здаецца пад уздзеяннем абставін. А яны такія, што людзей на сяле становіцца ўсё менш і менш, і няма ўжо ніякіх эканамічных магчымасцяў трымаць, скажам, у тым жа Дзікім стацыянарнае паштовае аддзяленне. Вось чаму Магілёўскім філіялам РУП “Белпошта” прынята рашэнне з 2014 года закрыць па Глускім раёне чатыры сельскія паштовыя аддзяленні, а ўсяго па вобласці іх будзе закрыта 120.
— Акрамя Дзікага, — гаворыць начальнік раённага вузла паштовай сувязі Святлана Белік, — будуць закрыты паштовыя аддзяленні ў Макавічах, Зелянковічах і Гарадку (тут яно ўжо зараз не працуе з-за адсутнасці работніка). Аднак гэта не значыць, што жыхары гэтых і бліжэйшых вёсак застануцца без паштовай сувязі і без тых відаў паслуг, якія раней ім аказваліся ў паштовых аддзяленнях. З новага года замест стацыянарных будзе дзейнічаць перасоўнае аддзяленне сувязі, а значыць, і дастаўка пенсіі, і прыём плацяжоў, і падпіска на перыядычныя выданні, і дастаўка іх падпісчыкам будуць ажыццяўляцца, як і раней.
Як патлумачыла нам Святлана Белік, цэнтралізавана, праз Магілёўскі філіял РУП “Белпошта”, Глускаму раённаму вузлу паштовай сувязі выдзелены спецыяльны аўтамабіль, аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем, ён у якасці перасоўнага паштовага аддзялення будзе абслугоўваць 18 населеных пунктаў раёна. Графік яго руху ўжо складзены, маршруты вызначаны, мясцове насельніцтва аб гэтым таксама будзе праінфармавана. А пакуль проста зазначым, што заязджаць у той ці іншы населены пункт перасоўнае аддзяленне будзе пяць разоў на тыдзень (усе дні, акрамя выхадных) — дастаўляць карэспандэнцыю, развозіць пенсію, браць плацяжы і нават весці рознічны гандаль. У Гарадку, Дзікім, Зелянковічах і Макавічах аўтапошта будзе рабіць больш працяглыя прыпынкі — ад паўгадзіны да гадзіны. Да таго ж у Макавічах і Зелянковічах застаюцца працаваць паштальёны. Праўда, у самыя маланаселеныя пункты, гэта Макраны, Ясенцы, Гарадзішча і Кнышы, заезд будзе двухразовым — па аўторках і пятніцах, якраз як выходзіць раённая газета. Так што, паважаныя нашы падпісчыкі, нягледзячы на некаторыя змены ў форме паштовага абслугоўвання, яго якасць не пагоршыцца і без “раёнкі” вы не застанецеся, таму выпісвайце нас і на новы год.
Як патлумачыла нам намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі Святлана Басякова, многія сельскія населеныя пункты раёна ўжо даўно пераведзены на мотадастаўку пошты. Адрозненне яе ад перасоўнага аддзялення ў тым, што прынятыя плацяжы праз камп’ютары і касу прабіваюцца не адразу на месцы, а ў бліжэйшым стацыянарным аддзяленні і толькі потым выдаюцца плацельшчыкам. Праблем з дастаўкай не ўзнікае, ну хіба што ў надта снежнае надвор’е, калі не паспяваюць расчысціць дарогі, дык тады любая машына не праедзе, не толькі паштовая, але такія сітуацыі здараюцца не часта.
— Да слова сказаць, — завяршае нашу размову начальнік РВПС Святлана Белік, — у некаторых раёнах Магілёўскай вобласці ўжо працуюць па некалькі перасоўных паштовых аддзяленняў, і нараканняў ад людзей не ўзнікае. Для нас гэта пакуль справа новая, але, абапіраючыся на вопыт суседзяў, на слушныя прапановы і канструктыўныя заўвагі саміх сяльчан, мы таксама наладзім работу аўтапошты і будзем аказваць мясцоваму насельніцтву паслугі ў ранейшым аб’ёме і на высокім узроўні.

Таццяна
ЛУКАШЭВІЧ
Здымак Максіма
МІКЕШЫНА

« Выхад на пенсію не адмяняе цікавасці да жыцця
Паміж Масквой і Салігорскам »
  • Усебеларускі народны сход
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 104)
    • АПК (298)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (194)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 297)
    • Происшествия (344)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (288)
    • Творческие проекты (142)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (14)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top