Лепш гэтую выставу і не назавеш — “Свет фантазіі і прыгажосці”. Адкрылася яна ў Глускім раённым краязнаўчым музеі і складаецца з лепшых работ гурткоўцаў мясцовага Цэнтра творчасці. Усяго выстаўлена больш за 100 экспанатаў, выкананых у самых розных тэхніках. Тут і бацік, і мяккая цацка, і аб’ёмныя рэчы часам з самых нечаканых матэрыялаў (ад кафейных зярнят да стружачак з алоўка). Ёсць там казачная птушка, незвычайныя дрэвы, адмысловыя кветкі, навагоднія кампазіцыі, шыкоўны падсвечнік — усяго не пералічыш і тым больш не апішаш, таму лепш наведаць гэту выставу. Прычым зрабіць гэта найперш раім дарослым: паглядзіце, што ўмеюць нашы дзеці, якім бачаць або хочуць бачыць наш свет — прыгожым і незвычайным. Пры гэтым яны сваімі рукамі ствараюць гэтую самую незвычайную прыгажосць. Заходзьце, выстава працуе да 5 студзеня.
Усебеларускі народны сход
Навстречу Всебелорусскому народному собранию
Падпіска 2021
Оплата услуг редакции через ЕРИП
Реклама
Мы в соцсетях
Рубрики
- Актуально (1 104)
- АПК (299)
- Беларусь помнит (58)
- Власть (283)
- Гісторыя Глушчыны (58)
- Год малой радзімы (80)
- Год народного единства (0)
- Духовность (194)
- Есть вопрос? Есть ответ! (131)
- Как выписать газету (2)
- Культура (200)
- Общество (4 297)
- Происшествия (344)
- Реклама (0)
- РОЧС информирует (22)
- Спорт (289)
- Творческие проекты (142)
- Тема недели "БелТА" (113)
- Усебеларускі народны сход (15)
- Экономика (285)
Баннеры
Архив газеты
Погода в Глуске