• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Вызначаны лепшыя пярвічкі

Вторник, 24.12.2013 09:10. Category: Общество    

Чарговае пасяджэнне прэзідыума раённага савета ветэранаў прайшло зладжана і аператыўна. Гэта абумоўлена, мабыць, тым фактам, што старшыня Глускай раённай ветэранскай арганізацыі Валерый Сураўнёў — у мінулым чалавек ваенны, таму ўсё прывык выконваць хутка і дакладна. Вось і ў парадку дня пасяджэння значыліся толькі два, але важныя і дарэчныя менавіта зараз пытанні: справаздача старшыні раённага савета ветэранаў аб выкананні асноўных мерапрыемстваў на 2013 год і падвядзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу на лепшую пярвічную ветэранскую арганізацыю.
Няма патрэбы зараз падрабязна апісваць усе мерапрыемствы і акцыі, якія праводзіліся на працягу года па ініцыятыве і пры ўдзеле раённага савета ветэранаў, таму што яны ніколі не выпадалі з поля зроку нашай рэдакцыі і падрабязна асвятляліся на старонках газеты і на раённым радыё. Дастаткова сказаць, што вялікая ўвага надавалася сацыяльнай абароне ветэранаў, асабліва адзінокіх і адзінока пражываючых, рабоце з дапрызыўнай і прызыўнай моладдзю, якая праводзіцца ў пярвічных арганізацыях, — гэтыя пытанні разглядаліся на пасяджэннях прэзідыума. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а выезды ў сельскія населеныя пункты ў складзе інфармацыйных груп дазваляюць дайсці да ўсіх ветэранаў, ведаць іх праблемы і патрэбы з тым, каб дапамагаць у іх вырашэнні. У гэтым накірунку варта прадаўжаць работу і ў наступным годзе, таксама як і ўручаць знакі “Ганаровы ветэран” — як падзяку і як стымул для ветэранскага актыву.
А пра тое, што ветэраны і насамрэч людзі актыўныя, сведчаць вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую пярвічную арганізацыю. Свае справаздачы прадставілі больш за 20 пярвічак, а пераможцы вызначаліся асобна сярод арганізацый з колькасцю да 100 чалавек і звыш 100 чалавек. Пасля дэталёвага разгляду дасланых матэрыялаў было вырашана ў першай групе прысудзіць два трэція месцы — ветэранскім арганізацыям гімназіі Глуска (старшыня Наталля Ігараўна Юрэвіч) і ПМК-249 (старшыня Галіна Іванаўна Жалудковіч), на другім месцы санаторная школа (старшыня ветэранскай арганізацыі Ніна Андрэеўна Кірынская), а першае месца прысуджана пярвічнай арганізацыі СШ № 2 (старшыня Паліна Юр’еўна Сандамірская). Сярод ветэранскіх арганізацый з колькасцю больш за 100 чалавек трэцяе месца вырашана не прысуджаць, а вось на першым месцы адразу дзве пярвічкі: УКП “Жылкамгас” (старшыня Любоў Паўлаўна Слонкіна) і Глускага райпо (старшыня Анастасія Мартынаўна Лісіца), другое — за СВК “Калгас “Зара” (старшыня ветэранскай арганізацыі Тамара Аляксандраўна Кудрэйка). Узнагароды пераможцам і прызёрам агляду-конкурсу ўручыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, не засталіся без матэрыяльнага заахвочвання і старшыні тых пярвічных ветэранскіх арганізацый, якія прынялі ўдзел у конкурсе на лепшую пярвічку. Ад імя ўзнагароджаных выступіла старшыня ветэранскай арганізацыі “Жылкамгаса” Любоў Слонкіна, яна падзякавала прэзідыуму раённага савета ветэранаў за высокую ацэнку яе дзейнасці на пасадзе старшыні і зазначыла, што плён работы гэтай грамадскай арганізацыі цалкам залежыць ад таго, ці наладжана супрацоўніцтва, ці знойдзена ўзаемаразуменне з кіраўніцтвам арганізацыі і прафсаюзным камітэтам. У “Жылкамгасе” гэта ёсць, таму ветэраны арганізацыі — актыўныя ўдзельнікі ўсіх спраў і культурных мерапрыемстваў, якія праходзяць у калектыве. Быць заўсёды ў курсе спраў, захоўваць аптымізм, праяўляць інтарэс да ўсіх бакоў жыцця пажадаў напрыканцы пасяджэння яго ўдзельнікам старшыня раённага савета ветэранаў Валерый Іванавіч Сураўнёў і павіншаваў усіх з надыходзячым Новым годам.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

« В форме диалога
Ёлка своими руками »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 042)
    • АПК (304)
    • Беларусь помнит (69)
    • Власть (174)
    • Гісторыя Глушчыны (73)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (3)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (204)
    • Общество (4 332)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (14)
    • Спорт (280)
    • Творческие проекты (149)
    • Тема недели "БелТА" (46)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top