Темы

Хутка ёлку прывязуць!

Хутка ёлку прывязуць!

Навагодняя ёлка ў цэнтры гарадскога пасёлка павінна быць устаноўлена да 14 снежня — так запісана ў распараджэнні старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта. За выкананне гэтага пункта распараджэння ў адказе УКП “Жылкамгас”, а вось пра выбар і дастаўку зялёнай прыгажуні павінен паклапаціцца мясцовы лясгас. Як паведамілі нам яго спецыялісты, навагодняя ёлка, якая сяголета ўпрыгожыць бульвар Грахоўскага ў Глуску, вырасла ў Каткаўскім лясгасе, вышыня святочнага дрэва дасягае 20 метраў, узрост — каля 80 гадоў. Ну а сіметрычнасць бакоў і пухнатасць галінак мы ацэнім самі, калі ёлка ўжо будзе ўстаноўлена і загарыцца каляровымі агнямі.
Да сярэдзіны месяца навагодняя ілюмінацыя з’явіцца не толькі на вуліцах гарадскога пасёлка, але і ў аграгарадках — за гэта ў адказе старшыні сельскіх Саветаў сумесна з кіраўнікамі гаспадарак. Сяголета, як і ў ранейшыя гады, будзе наладжаны агляд-конкурс на лепшае навагодняе ўпрыгожанне сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Глускага раёна. Але найбольшыя аб’ёмы работ чакаюць энергетыкаў “Жылкамгаса”. Яны ўжо зараз правяраюць тэхнічную спраўнасць трох гірляндаў-перацяжак, якія будуць развешаны па вуліцы Кірава. Цэнтральны парк дадаткова будзе асветлены 50-метровай дарожкай дзюралайна, на месцы фантана з’явіцца каляровая піраміда, упрыгожаная 30-ю гірляндамі агульнай даўжынёй 180 метраў, на плошчы, як і ў мінулым годзе, будуць устаноўлены два светлавыя шары. Заўсёды актыўна ўпрыгожваюць вокны сваіх дамоў і самі гарпасялкоўцы, так што няма сумнення, што і ў гэтым годзе агульнымі намаганнямі мы створым сабе святочны пераднавагодні настрой.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость