Темы

“Дзе “каза” скача, там ніхто не плача”

“Дзе “каза” скача, там ніхто не плача”

“Жадаем вам зорнага неба на Каляды, інею на дрэвах, снегу і мяцеліцы!” Менавіта з такімі словамі да сваіх блізкіх, суседзяў і знаёмых звярталіся нашы продкі ў час Каляд. Зорнае неба на куццю абяцала ўраджай ягад і грыбоў, іней на дрэвах — багатую квецень у садах, снег і мяцеліца — будуць добра раіцца пчолы.

Да Калядаў рыхтаваліся, іх чакалі, весела святкавалі. Увечары каляднікі пераапраналіся ў “казу”, “мядзведзя”, “жорава” і іншых жывёл і птушак, абыходзілі хаты і выконвалі калядныя песні, у якіх віншавалі гаспадароў, жадалі ім дабра і заможнасці, плёну ў працы і дабрабыту ў хаце, услаўлялі іх працавітасць і шчодрасць.

Раскажу, як мы, вясковая дзятва, вадзілі “казу” ў пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя ў вёсцы майго дзяцінства Карніцы.

Рыхтавалі “казу”да скокаў загадзя. Па хатах шукалі новы аўчынны кажух і апраналі на спецыяльна зробленую дугу. Упрыгожвалі пафарбаванай у розны колер асінавай стружкай, якую ў той час плялі сем’ямі ў кожнай хаце і з якой у пасялковым прамкамбінаце “КІМ” выраблялі “спатру” — асінавае палатно. Падбіралася некалькі моцных, але нізкарослых хлопцаў, якім даручалася вадзіць “казу”. Трэба сказаць, што скакаць унутры кажуха, пры гэтым адной рукой трымаць дугу, а другой званіць невялікім званочкам — нялёгка. “Козлік” праз дзве-тры хаты быў “у мыле”.

У гурце каляднікаў было каля дзесяці чалавек, кожны меў свае абавязкі. Пачыналі вадзіць “казу” з пачатку вёскі, з першай хаты. Адзін з каляднікаў заходзіў у хату, віншаваў усіх са святам, а затым пытаў дазволу “козачцы” паскакаць. Калі яго атрымлівалі, дык першай у хату пускалі “казу”, якая пачынала скакаць, а хлопцы спявалі:

Мы не самі ішлі,

Нас Гасподзь прыслаў

З Ісусам Хрыстом, святым Раством.

Прачыстая Маць вялела гуляць

Па ўсяму двару, па гаспадару,

А ў тым двары жылі слаўных тры стральцы.

Яны меліся казу ўбіці,

Шкуру злупіці, кажух пашыці.

Наша козачка спужалася,

Як легла спаці, не магла ўстаці,

Просіць што даці:

Паўпуда аўса, наверх каўбаса,

Два кускі сала, каб каза ўстала.

Калі песня заканчвалася, “козачка” станавілася на коленцы. Гаспадар, каб падняць яе, адорваў патроху ўсім, што ў яго было: грошы, хлеб, сала, каўбасы… У кожнай хаце стараліся сустрэць “казу” як найлепш. Была прыкмета: калі ў хаце “каза” скача, дык у ёй усё добра. Калі ж “казу”не пускалі — значыць, нешта ў гаспадароў здарылася.

На вуліцы гарадоў і вёсак зноў вярнуліся каляднікі. Гэта добры знак. Будзем жа ладзіць Каляды — свята, у час якога можна забыцца на штодзённыя клопаты і абавязкі, адчуць сябе дзіцём і трошкі падурэць. Бо кожны чалавек у душы дзіця, якому хочацца верыць у казкі і ў тое, што наперадзе  чакаюць радасць і шчасце.

Ад шчырае душы віншую чытачоў газеты з Раством Хрыстовым! Жадаю, каб здароўе не давала збоеў. Каб настрой заўсёды быў на вышыні. Дома хай будуць цяпло і дабрабыт. А яшчэ — бадзёрасці, сілы, надзеі, цярпення, мары і яе ажыццяўлення, радасці, энергіі, натхнення, захаплення ад кожнага дня! Хай спраўдзяцца вашы жаданні, захаваецца ўсё добрае, што ёсць у вашым жыцці, і прымножацца імгненні радасці і аптымізму.

Валерый ВАСІЛЕЎСКІ

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость