Темы

Пакупнікі ацанілі перамены

Пакупнікі ацанілі перамены


У Глуску з’явіўся яшчэ адзін магазін пад брэндам «Родны кут». На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга, старшыня райпо Сяргей Зубчонак, галоўны санітарны ўрач раёна Дзмітрый Цімчанка.

Хаця пра адкрыццё ў Глуску яшчэ аднаго магазіна над брэндам Белспажыўсаюза “Родны кут” шырока не апавяшчалася, аднак у мінулую суботу па Луначарскага, 45 людзей сабралася нямала. Яшчэ б — магазін “Ветэран” для жыхароў той часткі раённага цэнтра быў вельмі зручнай гандлёвай кропкай, таму яго пераезду на новую плошчу ў новы інтэр’ер ужо чакалі. І сапраўды, магазін у ранейшым выглядзе ўжо не мог канкурыраваць на роўных з больш сучаснымі гандлёвымі кропкамі райпо і прыватных прадпрымальнікаў, таму яго рэканструкцыя з невялікім перамяшчэннем на суседнюю плошчу была вытворчай неабходнасцю.
Як зазначыла загадчыца магазіна Ала Хацько, па сваіх памерах магазін такі ж, як і раней, але цяпер тут адкрытая выкладка, што дадае зручнасці пакупнікам. Устаноўлена сістэма відэаназірання, адпавядаюць усім патрабаванням падсобныя памяшканні, прадугледжаны неабходныя бытавыя зручнасці для работнікаў.
Немалаважна і тое, што амаль не памяняўся калектыў прадаўцоў (разам з загадчыцай іх 4 чалавекі). Што да пакупнікоў, то іх тут будзе прыцягваць не толькі сучасны інтэр’ер і магчымасць самаабслугоўвання, але і больш танныя тавары. Па словах намесніка старшыні райпо па гандлі Наталлі Талкачовай, у адкрыўшымся магазіне “Родны кут” зніжаны гандлёвыя надбаўкі на малочную прадукцыю, каўбасныя вырабы, куры і курыныя субпрадукты, яйкі, хлеб і хлебабулачныя вырабы, рыбу, садавіну і агародніну, а таксама лікёрагарэлачную прадукцыю.
Ды што тут шмат гаварыць, лепш зайсці і пабачыць усё на свае вочы, а паглядзеўшы — абавязкова купіць нешта смачнае. Бо хто ж з магазіна выходзіць з пустымі рукамі? Вось і ў дзень адкрыцця пакупнікі праявілі ўхвальную актыўнасць. Па словах Наталлі Талкачовай, за паўдня работы тавараабарот склаў пяць мільёнаў рублёў, у той час як раней за дзень “Ветэран” даваў па два з паловай мільёны выручкі. Лічбы гавораць самі за сябе.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость