Стварэнне акруговай камісіі
Рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў створана акруговая выбарчая камісія Глускай выбарчай акругі № 16 па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. На першым пасяджэнне камісіі, якое адбылося 4 студзеня, галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Ірына Давыдзенка ўручыла пасведчанні членам акруговай камісіі (у яе склад уваходзяць 11 чалавек). На гэтым жа пасяджэнні былі абраны старшыня камісіі — Наталля Гулевіч (начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), намеснік старшыні — Анжэла Палупанкова (дырэктар Глускага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання) і сакратар — Валянціна Дзяшчэня (начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама). Таксама быў зацверджаны план і ўстаноўлены рэжым работы акруговай выбарчай камісіі.