• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

А ўсё — бацькоўскія памылкі…

Вторник, 4.02.2014 08:19. Category: Общество    


Сем злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі, зарэгістравана ў Глускім раёне за 2013 год. Гэта шэсць крадзяжоў і адзін выпадак апублікавання і рэкламавання парнаграфічных матэрыялаў. У параўнанні з 2012 годам колькасць злачынстваў зменшылася на пяць. Гэтыя факты агучыў на чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх намеснік старшыні камісіі Дзмітрый Асадчы. Адметна, што шэсць з сямі злачынстваў было здзейснена ў Глуску, адно — на тэрыторыі Хваставіцкага сельсавета, тры — адным непаўналетнім, чатыры — у групе з дарослымі. Аб’ектамі злачынных замахаў падлеткаў станавіліся металічныя слупы з агароджы, веласіпед, мабільныя тэлефоны і аўтамабільнае паліва. Аб’екты замахаў розныя, і час здзяйснення, і абставіны злачынстваў таксама розныя, а вось прычына, што прыводзіць да іх, адна, гэта адсутнасць кантролю з боку бацькоў. Ды што там дзяцей кантраляваць — некаторыя з іх сябе кантраляваць не могуць: са 116 паступіўшых на разгляд камісіі матэрыялаў 22 тычыліся паводзін бацькоў.

Не абышлося без такіх разглядаў і на гэты раз. Вось маці трох непаўналетніх дзяцей, пры гэтым злоўжывае спіртным, дома ўмовы пражывання нездавальняючыя, старшыня сельскага Савета і дырэктар мясцовай школы, дзе вучацца дзеці, у іх доме ледзь не прапісаліся. Праўда, адзначаюць нейкія зрухі да лепшага, аднак жа няма гарантыі, што сітуацыя не пагоршыцца пры аслабленні такога пільнага кантролю. Калі так станецца — не мінаваць адабрання дзяцей і прызнання іх маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Аб гэтым і папярэджана жанчына.

Быў на камісіі і бацька, з сям’ёй (жонкай і дзецьмі) ён не жыве, ды гэта не парушэнне, а іх асабістая справа. Але ж сітуацыя склалася такім чынам, што былую жонку з-за п’янства будуць пазбаўляць правоў, значыць, дзяцей павінен забраць і гадаваць бацька, або іх на сваё забеспячэнне бярэ дзяржава. У гэтым выпадку бацька, таксама як і маці, становіцца абавязанай асобай і павінен будзе штомесячна кампенсаваць дзяржаўныя расходы (на трох дзяцей выходзіць штосьці каля пяці мільёнаў). Аб гэтым і папярэдзілі мужчыну. Праўда, ён тут жа зазначыў, што сваёй жылплошчы не мае і жыве з маці ў яе доме, а тая не дае згоды, каб ён да яе забіраў унукаў. Выйсці тут два: або вырашаць пытанне з жыллём, або станавіцца абавязанай асобай. Так што, мужычкі, якія пакідалі сем’і, плаціце акуратна алі-менты ды дзякуйце сваім былым жонкам, што яны не співаюцца, а глядзяць вашых дзяцей, бо станеце і вы абавязанымі,  а тут памеры адлічэнняў даходзяць да 75 працэнтаў заробку (калі дзіця не адно).

А вось і класічны выпадак: сям’я была станоўчай, але бацькі разышліся, і як вынік — у іх сына-падлетка пачаліся праблемы з паводзінамі, а нядаўна зачапіўся з мужчынам-аднавяскоўцам на вуліцы, пасля вуснай сваркі піхнуў яго (чалавек быў нападпітку), той упаў і зламаў нагу. З аднаго боку і правільна, што піхнуў, — не хапай хлопчыкаў на вуліцы за каўнер. З другога — і падлетку не трэба займаць дарослых, ды яшчэ п’яных, тым больш прычыняць шкоду здароўю. Як бы там ні было, а на камісіі апынуліся ўсе трое: і бацька з маці, і іх сын — і ўсе папярэджаны аб неабходнасці быць больш адказнымі.

Больш адказна трэба ставіцца да бацькоўскіх абавязкаў яшчэ дзвюм мамам, якія разам са сваімі дзецьмі былі выкліканы на пася-джэнне. У адной сын па неасцярожнасці падпаліў саўгаснае сена. У другім выпадку непаўналетняя дзяўчына, навучэнка аднаго з бабруйскіх каледжаў, у шэсць раніцы пяшком вярталася з Акцябрскага ад сваіх знаёмых, пры гэтым была нецвярозай (у крыві ўтрымлівалася больш за праміле алкаголю). Высветлілася, што ў стане ап’янення яе затрымліваюць ужо другі раз, а гэта падобна на ўкараненне шкоднай звычкі ў маладым арганізме: дзяўчына ўжо стаіць на ўліку ў нарколага — і гэта ўсяго ў 16 гадоў!

Чыя тут віна большая? На маю думку, нас, дарослых, бо не змаглі, не захацелі, не знайшлі часу пасядзець, пагаварыць, растлумачыць, дзе трэба — пашкадаваць, пры патрэбе — строга спытаць… А часцей за ўсё — самі не паказалі добры прыклад, не былі пераканаўчымі ў адносінах са сваімі дзецьмі, на вачах у іх гаварылі адно, а рабілі другое. Ды што там пералічваць: калі добра пакапацца ў памяці, кожны ўбачыць свае бацькоўскія памылкі. Галоўнае, пакапацца, убачыць іх і прызнаць.

Т. ЛУГАВАЯ

« Девушка, которая вяжет
Поблагодарили всех, отметили лучших »
  • Усебеларускі народны сход
  • Навстречу Всебелорусскому народному собранию
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 105)
    • АПК (299)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (195)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 301)
    • Происшествия (344)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (290)
    • Творческие проекты (142)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (18)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top