Як стала вядома рэдакцыі, Бярозаўскі фельчарска-акушэрскі пункт па выніках работы за 2013 год заняў другое месца ў Магілёўскай вобласці. Работа ФАПаў ацэньваецца паводле шэрагу крытэрыяў, напрыклад, узровень прафілактычнай работы, амбулаторнай дапамогі, колькасць выклікаў і іншыя. Натуральна, што Бярозаўскі ФАП стаў лепшым і сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў і амбулаторый Глускага раёна, яго загадчык Вольга Нікітка атрымала дыплом райвыканкама падчас выніковага сходу працоўных калектываў раёна.
А. ВАСІЛЕЎСКАЯ