Темы

Імбрычак, дыярыуш, або Смак роднай мовы

Імбрычак, дыярыуш, або Смак роднай мовы

Ці ведаеце вы, што такое імбрык, або ласкава — імбрычак? Васьмікласнікі першай школы райцэнтра, калі раней і не чулі такое слова, цяпер ведаюць яго значэнне дакладна — пасля таго, як прагледзелі відэаролік “Смак мовы”. Ды ў роліку былі і іншыя прыгожыя і сакавітыя беларускія словы: дыярыуш (гэта значыць дзённік), гарбата, краскі… А глядзелі відэа школьнікі падчас мерапрыемства, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, якое прайшло пад дэвізам “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!”.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вольга Гааг і яе вучні пастараліся стварыць такую атмасферу, каб было  пазнавальна, цікава і захапляльна. З вуснаў школьнікаў гучала не толькі родная беларуская мова. Цікава было пачуць урывак з паэмы Гётэ “Лясны цар” на мове арыгінала — нямецкай, а потым у перакладзе на беларускую. А вось беларускі верш Янкі Купалы “А хто там ідзе?” дзяўчынка расказала на англійскай мове. Некалькі хлопчыкаў разыгралі перад аднакласнікамі і настаўнікамі сцэну з жыцця саксонскіх рыцараў таго часу, калі Англія была заваявана нарманамі і ў краіне панавала французская культура. Хто б мог тады сказаць, што праз некалькі стагоддзяў англійская мова стане мовай міжнародных зносін?

Тым не менш, усе мовы прыгожыя па-свойму,  і кожная культура нараджае сваіх геніяў. Таму падчас мерапрыемства, акрамя вершаў, гучала музыка кампазітараў розных народаў.

Напрыканцы школьнікі ўспомнілі імёны тых, хто праслаўляў нашу краіну на працягу шматлікіх стагоддзяў — ад Ефрасінні Полацкай да паэта-земляка Сяргея Грахоўскага і гераіні апошніх дзён Дар’і Домрачавай. Добрай кропкай мерапрыемства стаў згаданы відэаролік і радкі з верша Пімена Панчанкі “Ад роднай мовы, ад роднай нацыі не адцураюся, не адракуся…”.

P.S. А імбрык — гэта чайнік.

Алена ВАЛОШКА

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем