Темы

Пасля ўрокаў — на каток!

Пасля ўрокаў — на каток!


На наша пытанне, ці апраўдвае сябе набыццё і пракат канькоў, арганізаваны для наведвальнікаў катка, што ў цэнтры Глуска, старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба Віктар Вежнавец адказаў, што ўся гэта работа не мае ніякай камерцыйнай мэты. Галоўнае — прыцягнуць да заняткаў фізічнай культурай, у прыватнасці, зімовымі відамі спорту, як мага больш людзей. Дзеля гэтага — і пракат лыж і канькоў, і лыжня на стадыёне, і каткі ў школах на хакейных каробках, і вось ужо другі год заліваецца каток у самым цэнтры Глуска.
Яно і праўда, пуста на катку бывае толькі ў першай палове дня, калі ж завяршаюцца заняткі ў школах, сюды падцягваецца вучнёўская дзетвара. Хто катаецца парамі, хто спрабуе самастойна авалодаць якім-небудзь элементам катання, а хто чапляецца за іншых паравозікам і з вясёлымі крыкамі і звонкім смехам наразае кругі. Як зазначыў Віктар Вежнавец, у буднія дні на катку бывае па 60 — 70 чалавек, па выхадных колькасць яго наведвальнікаў узрастае дзесьці ўдвая. Шмат хто катаецца і па вечарах. За музыку і дадатковае асвятленне дзякуй аддзелу культуры. Так агульнымі намаганнямі і рухаецца агульная карысная справа.
Т. ЛУГАВАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

АПК

Молодой специалист Андрей Агеенко рассказал о работе в ОАО «Турино-агро»

9 июля 2025
Читать новость
Власть

«Почему не интенсифицировать процесс?» Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
АПК

К жатве зерновых приступили в Глусском районе. Первым с полей убирают озимый ячмень

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Фестиваль «Большая бард-рыбалка» — музыкальное событие лета-2025!

8 июля 2025
Читать новость
Культура

Детская песня, звезды TikTok и танцевальные батлы. В Витебске стартуют мероприятия «Славянского базара»

8 июля 2025
Читать новость