Темы

Разам выйшлі ў прызёры

Разам выйшлі ў прызёры

Напрыканцы студзеня ў Магілёве праходзілі абласныя спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве. Яны праводзіліся па пяці ступенях: удзельнікі ад 18 да 22 гадоў, ад 23 да 29, ад 30 да 39, ад 40 да 49, а таксама 50 гадоў і старэйшыя. Глускі раён прадстаўляла каманда з 10 чалавек (5 мужчын і 5 жанчын). Па словах старшыні фізкультурна-спартыўнага клуба Віктара Вежнаўца, падбор лыжнікаў аказаўся вельмі ўдалым, яны выступілі добра і заваявалі некалькі медалёў як у асабістых гонках, так і для каманды ў цэлым. Так, “золата” ўзялі Анатоль Муха (прадстаўнік лясгаса) і Максім Дземідовіч (вучань СШ № 2). Сярэбранымі медалямі папоўнілі капілку сваіх спартыўных перамог Вікторыя Ладонька (школьніца з Клетнага), Галіна Юхневіч (настаўніца Заеліцкага ВПК), Святлана Нікітка (прадстаўніца лясгаса) і Аляксандра Ліневіч (выхавацель Дакольскага дзіцячага садка). Як бачым, усе яны не толькі розныя па ўзросту, але і па роду заняткаў, а аб’ядноўвае іх любоў да лыжнага спорту, да актыўнага зімовага адпачынку. І гэта добра ўжо само па сабе, а яшчэ таму, што на прайшоўшых абласных спаборніцтвах прынесла камандзе Глускага раёна ганаровае трэцяе месца сярод 18 каманд-удзельніц.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота І. ГРАМЫКІ

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем