Темы

З нагоды Дня абаронцаў

З нагоды Дня абаронцаў

Глушчына з годнасцю адзначыла Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні свята ўрачыстасці прайшлі паўсюдна ў раёне — ранішнікі ў дзіцячых садках, класныя гадзіны, спартыўныя спаборніцтвы і рыцарскія турніры ў школах, музычныя выступленні ў клубах, тэматычныя выставы літаратуры ў бібліятэках, сходы ў працоўных калектывах. Усе гэтыя і шмат якія іншыя мерапрыемствы былі прысвечаны паважаным мужчынам. Ад самых маленькіх, каму яшчэ доўга расці і выпрацоўваць у сабе сілу, мужнасць і смеласць, да тых, хто зараз выконвае свой грамадзянскі абавязак у арміі, хто ўжо адслужыў і сумленна працуе, і тых, хто ў гадзіну вайны са зброяй у руках стаяў за свабоду нашай краіны. Ім былі адрасаваны словы падзякі, словы-прызнанні, словы-пажаданні.
Ускладаннем кветак ад мясцовай улады, працоўных калектываў раёна да бюста двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Шутава, памятных знакаў Героям на Алеі Славы была ўшанавана памяць тых, хто сваім ратным і працоўным подзвігам уславіў Глушчыну ў гады вайны і ў мірны час.

Последние новости

Калейдоскоп

Будет даже жарко. Прогноз погоды на 2—6 июля

1 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем