Темы

Вось і прагналі з Глуска зіму!

Вось і прагналі з Глуска зіму!

У нядзелю хто з глушчан хатнімі справамі займаўся, хто ў лес ці да ракі прагуляўся, а многія прыйшлі на бульвар Грахоўскага, каб прыняць удзел у праводзінах Масленіцы. І зноў жа — хто проста на людзей паглядзеў, а хто і сябе паказаў, тым болей магчымасці для гэтага былі. Конкурсы ішлі адзін за адным: хто хутчэй з’есць блін, хто акажацца спрытнейшым у танцы з мяцёлкаю… Канешне, большасць сабраўшыхся чакала самага масавага спаборніцтва — перацягвання каната. Арганізатары ўлічылі нецярплівасць гледачоў і правялі “канат” на самым пачатку свята. А для тых, хто не быў і не бачыў, мы пакажам фатаграфіі і раскажам, хто перамог у гэтай важнай мужчынскай спартыўнай справе. У напружанай барацьбе каманда “Жылкамгаса” перамагла каманду лясгаса, каманда ПМК-249 — каманду аддзела адукацыі, “Рамбуда” — АП-15, гаргаза — райпо. А вось каманду РЭС гаргаз перамагчы не змог, таксама, як ПМК-249 не адолела “Жылкамгас”. Але на кожнага волата знаходзіцца другі волат, і ў супрацьстаянні каманд “Рамбуда” і РЭС мацнейшай аказалася апошняя. Такім чынам, у фінале за прызавыя месцы змагаліся чатыры каманды, у выніку “Рамбуд” перамог каманду ПМК-249 і заняў 3-е месца, “Жылкамгас” пераадолеў каманду РЭС і выйшаў на 1-е месца, РЭС — на 2-м месцы. Грашовыя ўзнагароды камандам-пераможцам уручыў начальнік раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Бельскі.


Але і акрамя перацягвання каната на свяце было на што паглядзець і што паслухаць. Аматары народных песень падпявалі хваставіцкай “Спадчыне”, іншым прыйшліся даспадобы песні ў выкананні артыстак Глускага РДК. Некаторыя гледачы прытанцоўвалі, асабліва самыя маленькія. А як інакш, калі на імправізаванай сцэне стаіць столькі галасістых, прыгожых, ярка апранутых жанчын? Тут хочаш-не хочаш, а ў скокі пусцішся.
Ажыўлена было і каля павільёнаў райпо, і там, дзе частавалі блінамі гаспадынькі раённага Дома культуры. А бліны смачныя былі, упэўнена кажу, бо сама каштавала. Жадаючыя набылі сувеніры з выстаўкі Заеліцкага Дома рамёстваў, некаторыя выйгралі прызы ў латарэях райпо і таго ж Дома рамёстваў.
А наперадзе была кульмінацыя. Зіма ніяк не хацела саступаць вясне, але гарачае жаданне арганізатараў свята і ўсіх прысутных перамагло. Кожны, хто хацеў пазбавіцца ад праблем, мог завязаць сімвалічную стужку на чучала Масленіцы, і ўсе тыя праблемы згарэлі разам з чучалам. І праўда, няхай гарам гараць! Бо ўжо вясна і настрой зусім вясенні. Галоўнае цяпер, каб прырода аказалася з людзьмі салідарнай і не падвяла нас завеямі ды сцюжамі.

Алена ВАЛОШКА
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Глусчане подключились к республиканскому субботнику

20 апреля 2024
Культура

Экскурсия глусских «арт-крошек»

20 апреля 2024
Актуально

В рамках акции Госэнергогазнадзор бесплатно проведет обследование вашего дома

20 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024