Темы

Калі ўсе дружна

Калі ўсе дружна

Калі ўсе разам, калі ўсе дружна, то любая справа ладзіцца хутчэй і весялей, а атрыманы вынік не можа не радаваць. Вось так і пасля суботніка, які прайшоў 5 красавіка ў Глускім раёне, значна пачысцела, а месцамі і пабялела як у раённым цэнтры і аграгарадках, так і вакол вытворчых тэрыторый, у месцах адпачынку на ўлонні прыроды. У прыватнасці, месцамі прыкладання сіл працоўных сталі летняя танцавальная пляцоўка, цэнтральны стадыён, вал, тэрыторыі, што прылягаюць да царквы і могілак па вуліцы Акцябрскай, могілкі па вуліцы Максіма Горкага, уся зялёная зона па цэнтральнай вуліцы гарадскога пасёлка, канал па аб’язной дарозе і месцы аўтамабільных стаянак каля дарог, зона адпачынку “Лысуха”, прыбярэжная зона паўз раку Пціч ад лодачнай станцыі і ўніз па цячэнні, цэнтральны парк Глуска і многія іншыя месцы, дзе працуюць і любяць адпачываць глушчане. Старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў таксама арганізавалі вучнёўскія і працоўныя дэсанты для навядзення парадку на падведамасных ім тэрыторыях, асаблівая ўвага была ўдзелена помнікам і воінскім пахаванням.
Па словах начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Васіля Беразоўскага, у Глуску ў раённым суботніку прынялі ўдзел больш за 250 чалавек (дарослых і школьнікаў), працавалі 10 адзінак тэхнікі. Больш таго, адным днём справа не абыдзецца — у першай палове гэтага тыдня работнікі лясгаса прадоўжаць уборку паваленых дрэваў і зрэзанага галля з далейшай іх перапрацоўкай на шчэпкі.
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024