Дзень Дзяржаўнага флага Рэспублики Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублики Беларусь адзначаецца ў краіне штогод у другую нядзелю мая ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года. У гонар свята над усімі дзяржаўнымі ўстановамі падымецца Дзяржаўны флаг, у школах і дзіцячых садках пройдуць мерапрыемствы. Глуская цэнтральная раённая бібліятэка падрыхтавала тэматычную выставу “Герб і флаг Рэспублікі Беларусь”, пройдзе тут і аднайменная інфармацыйная гадзіна.
Нагадаем, што ў ліпені мінулага года ў сталіцы нашай краіны на праспекце Пераможцаў была ўрачыста адкрыта плошча Дзяржаўнага флага Беларусі, на ёй размешчаны сем гранітных стэл з гербамі абласцей і Мінска, а таксама стэлы з тэкстам Дзяржаўнага гімна і геаграфічнай картай Беларусі.
Алена ВАЛОШКА
Сімвалы краіны
Пятница, 9.05.2014 07:10. Category: Общество