Темы

Кветкі жыцця

Кветкі жыцця


Дзеці — гэта кветкі жыцця. І як кветкі ўпрыгожваюць нашы сады і агародчыкі, так і дзеці ўпрыгожваюць наша жыццё, надаюць яму больш глыбокі сэнс, напаўняюць яго клопатамі, радасцю і шчасцем. А якія гэта будуць клопаты — прыемныя ці не, і як доўга прадоўжацца радасць і шчасце, залежыць ужо ад нас, дарослых, ад таго, якое дзяцінства мы падорым нашым дзецям. Зразумела, думаць і дбаць пра гэта патрэбна заўсёды, а час ад часу — яшчэ і наладжваць вясёлыя святы — з музыкай, гульнямі, песнямі, падарункамі. І які дзень падыходзіць для гэтага больш, чым Міжнародны дзень абароны дзяцей, 1 чэрвеня?! Тут табе і афіцыйная дата, тут табе і шчырая радасць ад сустрэчы з летам і самымі працяглымі канікуламі.
Як гэты дзень, дарэчы, яшчэ і выхадны, адзначаць у сем’ях з дзецьмі — справа сямейная, а вось работнікі культуры з нагоды свята падрыхтавалі для маленькіх жыхароў раёна цікавую забаўляльную праграму. Яна будзе праходзіць 1 чэрвеня на пляцоўцы перад Глускім раённым Домам культуры і пачнецца ў 11:30 канцэртам “У свеце фарбаў”, дзе выканаўцы — самі дзеці, наведвальнікі гурткоў, што працуюць пры РДК. Каб маленькія госці свята былі не толькі гледачамі, але і яго ўдзельнікамі, клуб выхаднога дня “Непаседы” падрыхтаваў для іх “Вясёлае падарожжа” — забаўляльную праграму з конкурсамі, гульнямі і, зразумела, прызамі. Не застануцца без заслужаных узнагарод і юныя мастакі — пераможцы конкурсу малюнкаў на асфальце “Мы малюем лета”, ён будзе арганізаваны тут жа, перад раённым Домам культуры.
Хтосьці слушна заўважыў, што на свеце мала шчасця, але шмат маленькіх радасцяў. Міжнародны дзень абароны дзяцей — цудоўная нагода і не менш цудоўная магчымасць падарыць нашым дзецям разам з бацькоўскай увагай і крыху радасці. Так мы зможам аддзячыць ім за тое вялікае шчасце, якое яны прыносяць з сабой у наша жыццё.

Т. ЛУГАВАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Будь в курсе

Размер больничного для вчерашних выпускников

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Побывали на «Лодочной станции» и посмотрели готовность зоны отдыха к купальному сезону

10 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Со знаком качества. Пломбир в вафельном стаканчике «1962»

10 июня 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Шкловском районе погибла супружеская пара. Их маленького внука удалось спасти

9 июня 2026
Читать новость
Культура

Центральная библиотека Глуска по итогам областного конкурса краеведческих буклуков «Книга как искусство» награждена дипломом первой степени

9 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Филлоксера виноградная — опасный вредитель

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем