Дзень, які яднае

У гэты дзень, 3 ліпеня, на комплексе “Воінская Слава” з’явіўся яшчэ адзін вельмі цікавы і сімвалі-чны аб’ект — гармата Д-44-85 мм. Чырвоную стужку пераразаюць кіраўнік раёна Юрый Дымша і ваенны камісар Аляксей Беразоўскі. Гэтая гармата не была ў баях, не страляла, яе тэхнічныя характарыстыкі (іх можна прачытаць на асобна ўстаноўленай шыльдзе) не выпрабоўваў баявы разлік. Маса гарматы складае 1 725 кілаграмаў, найбольшая далёкасць стральбы — 15 820 метраў, скарастрэльнасць дасягае 15 стрэлаў за хвіліну; вага снарада 9,54 кілаграма, а пачатковая хуткасць яго 793 метры за секунду. Гармата ўстаноўлена на брукаванай пляцоўцы з правага боку комплексу і добра відная з абедзвюх дарог.
У Глускім раёне гэта першы ўзор ваеннай зброі, які стаў помнікам, таму ці дзіўна, што адразу ж выклі-каў цікавасць і дарослых, і асабліва дзяцей, якія не маглі прапусціць такі момант і дэталёва абгледзелі ўсе вузлы гарматы. Ды і маладажоны, што традыцыйна ўскладаюць кветкі да помніка “Воінская Слава”, у бліжэйшую ж суботу зрабілі там фота на памяць.
Так, і гэта зброя, і тая вайна няхай застаюцца толькі ў нашай памяці і ніколі не даюць пра сябе знаць ні стрэламі, ні выбухамі, ні плачам па забітых. Нам ёсць чым займацца ў нашым мірным жыцці, ёсць над чым працаваць, ёсць чым ганарыцца і чаму радавацца. Вось і глушчане разам з усёй краінай радасна адзначылі галоўнае дзяржаўнае свята: апоўдні многія сем’ямі прыйшлі на стадыён, дзе мясцовыя артысты паўтары гадзіны дарылі гледачам свой талент і добры настрой; кааператары, як і заўсёды, пастараліся зрабіць масавае гулянне смачным, а надвор’е, хоць і напалохала раніцай невялікім дожджыкам, але ўсё ж не сапсавала агульнага ўражання і было даволі камфортным для адпачынку пад адкрытым небам.
Вечарам і ўвогуле распагодзілася, і глушчанам нішто не перашка-джала стаць удзельнікамі традыцыйнай рэспубліканскай акцыі “Праспяваем гімн разам!”. У нашым раённым цэнтры яна прахо-дзіла ў парку, многія маладыя сем’і прыйшлі з дзецьмі, былі людзі сярэдняга ўзросту і старэйшыя за іх. Не сказаць, што адразу загучаў дружны хор (гэтаму трэба нямала вучыцца), але тое, што захацелі, сабраліся і прыйшлі, ужо само па сабе многае значыць. Галоўнае тут — што мы разам. Цяпер гэта важна як ніколі.
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА