• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Дзень, які яднае

Вторник, 8.07.2014 10:22. Category: Общество    

Мабыць, ніхто не будзе спрачацца з тым, што незалежнасць сённяшняй Беларусі заснавана на заслугах пакалення вызваліцеляў і пераможцаў, тых, хто адстаяў мір у гады вайны. Вось чаму галоўныя афіцыйныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Глуску пачаліся менавіта на комплексе “Воінская Слава”. Сюды прыйшлі дэлегацыі працоўных калектываў з кіраўнікамі сваіх прадпрыемстваў, члены раённага выканаўчага камітэта на чале са старшынёй райвыканкама  Юрыем Дымшам, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, прадстаўнікі маладога пакалення, ганаровае месца сярод прысутных займаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Іванавіч Грыневіч. Пад гукі ўрачыстай музыкі і прачулыя словы пра вайну, пра мір і памяць ускладаюцца кветкі да падножжа помніка — фігуры Радзі-мы-маці з мячом у руках.

У гэты дзень, 3 ліпеня, на комплексе “Воінская Слава” з’явіўся яшчэ адзін вельмі цікавы і сімвалі-чны аб’ект — гармата Д-44-85 мм. Чырвоную стужку пераразаюць кіраўнік раёна Юрый Дымша і ваенны камісар Аляксей Беразоўскі. Гэтая гармата не была ў баях, не страляла, яе тэхнічныя характарыстыкі (іх можна прачытаць на асобна ўстаноўленай шыльдзе) не выпрабоўваў баявы разлік. Маса гарматы складае 1 725 кілаграмаў, найбольшая далёкасць стральбы — 15 820 метраў, скарастрэльнасць дасягае 15 стрэлаў за хвіліну; вага снарада 9,54 кілаграма, а пачатковая хуткасць яго 793 метры за секунду. Гармата ўстаноўлена на брукаванай пляцоўцы з правага боку комплексу і добра відная з абедзвюх дарог.

У Глускім раёне гэта першы ўзор ваеннай зброі, які стаў помнікам, таму ці дзіўна, што адразу ж выклі-каў цікавасць і дарослых, і асабліва дзяцей, якія не маглі прапусціць такі момант і дэталёва абгледзелі ўсе вузлы гарматы. Ды і маладажоны, што традыцыйна ўскладаюць кветкі да помніка “Воінская Слава”, у бліжэйшую ж суботу зрабілі там фота на памяць.

Так, і гэта зброя, і тая вайна няхай застаюцца толькі ў нашай памяці і ніколі не даюць пра сябе знаць ні стрэламі, ні выбухамі, ні плачам па забітых. Нам ёсць чым займацца ў нашым мірным жыцці, ёсць над чым працаваць, ёсць чым ганарыцца і чаму радавацца. Вось і глушчане разам з усёй краінай радасна адзначылі галоўнае дзяржаўнае свята: апоўдні многія сем’ямі прыйшлі на стадыён, дзе мясцовыя артысты паўтары гадзіны дарылі гледачам свой талент і добры настрой; кааператары, як і заўсёды, пастараліся зрабіць масавае гулянне смачным, а надвор’е, хоць і напалохала раніцай невялікім дожджыкам, але ўсё ж не сапсавала агульнага ўражання і было даволі камфортным для адпачынку пад адкрытым небам.

 Вечарам і ўвогуле распагодзілася, і глушчанам нішто не перашка-джала стаць удзельнікамі традыцыйнай рэспубліканскай акцыі “Праспяваем гімн разам!”. У нашым раённым цэнтры яна прахо-дзіла ў парку, многія маладыя сем’і прыйшлі з дзецьмі, былі людзі сярэдняга ўзросту і старэйшыя за іх. Не сказаць, што адразу загучаў дружны хор (гэтаму трэба нямала вучыцца), але тое, што захацелі, сабраліся і прыйшлі, ужо само па сабе многае значыць. Галоўнае тут — што мы разам. Цяпер гэта важна як ніколі.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

« Александрия собирает друзей
“Я так помню вайну…” »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 118)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (473)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (177)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (62)
    • Культура (319)
    • Общество (5 120)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top