Кааперацыя: партнёрства надзейнае

Прыярытэтным накірункам дзейнасці райпо было і застаецца ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, так, летась на мадэрнізацыю было выдаткавана больш за 2 мільярды 280 мільёнаў рублёў. За гэтыя грошы адрамантаваны і пераабсталяваны магазіны “Родны кут” (р-н СШ № 1) і “Ветэран”, набыты хлебапякарная печ, паўаўтамат для пакавання хлеба, аўтапагрузчык, а таксама аўтамагазін з халадзільным абсталяваннем. Ужо ў гэтым годзе закуплены аўтамабіль “МАЗ”, у чатырох магазінах устаноўлены камп’ютарныя сістэмы, на гэтыя мерапрыемствы накіравана 804 мільёны рублёў. Далейшая мадэрнізацыя прадпрыемстваў райпо прадугледжвае будаўніцтва ў гэтым годзе гандлёвага павільёна па вуліцы Гагарына, набыццё абсталявання для вытворчасці хлеба і некаторыя іншыя мерапрыемствы, планавыя выдаткі складуць 1 мільярд 470 мільёнаў рублёў.
Усё ўжо зробленае і запланаванае можна было б лічыць сухімі лічбамі і статыстычнымі данымі, але старанная праца кожнага кааператара робіць гэтыя паказчыкі сапраўднымі дасягненнямі сістэмы раённага спажывецкага таварыства. Ім, работнікам Глускага райпо, выказвалі словы падзякі, ім дасылалі свае віншаванні намеснік старшыні Глускага райвыканкама Юрый Глаз, намеснік старшыні праўлення Магілёўскага аблспажыўсаюза Аляксандр Уткін. Да слоў шмат каму дадаваліся заслужаныя ўзнагароды — граматы і прэміі.
Ганаровай граматай Глускага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана намеснік старшыні праўлення райпо Наталля Талкачова, падзячны ліст старшыні райвыканкама атрымала начальнік участка грамадскага харчавання Тамара Самуйлік. Ганаровай граматы Ма-гілёўскага аблспажыўсаюза ўдастоена начальнік рознічна-гандлёвага ўчастка Таццяна Дзяшчэня, па-дзякі — вадзіцель Сяргей Галаўнёў. Рашэннем праўлення і прафкама Глускага райпо Ганаровымі граматамі раённага спажывецкага таварыства ўзнагароджаны работнікі сістэмы спажывецкай кааперацыі Наталля Калошка, Алена Дайнека, Галіна Лінкевіч, Ніна Фіц, Андрэй Рудабелец, Аксана Любанец. Падзяка праўлення райпо і прафкама аб’яўлена Святлане Змітровіч, Таццяне Кавалевіч, Ларысе Кульчыцкай, Васілю Трубачу, Алесі Огур, Дзіне Ганчаровай. Звання заслужаны ветэран працы калектыву за шматгадовую і добрасумленную працу ўдастоены Жанна Анікеева, Святлана Асташова, Вольга Мельнік. Грашовае заахвочванне атрымалі і тыя, хто адпрацаваў у сістэме спажывецкай кааперацыі Глускага раёна 30 і 35 год, гэта Галіна Лясун, Марыя Дарашэнка, Святлана Долбік, Галі-на Лапіцкая, Марыя Гапановіч, Зоя Сулім, Любоў Рассоленка, Тамара Ільюшчэня. Найбольш актыўных удзельнікаў грамадскага жыцця калектыву адзначыла і прафсаюзная арганізацыя, старшыня прафкама Ганна Янушэўская ўручыла граматы сваім калегам — Алене Бялько, Ліліі Сысой, Марыі Гапановіч, Сяргею Каблашу, Галіне Лапіцкай, Сяргею Галамаку, Наталлі Літвіновіч, Людміле Валёха, Таццяне Волкавай, Святлане Лядзян. Не засталіся без кветак і віншаванняў і імяніннікі гэтага дня — Іна Дзяшко, Аляксандр Марціновіч і Сяргей Падбярозны.
Так, шмат было ўзнагарод, шмат было названа прозвішчаў і прагучала віншаванняў з нагоды Дня кааперацыі. Але ж і сама гэта сістэма з’яўляецца самай вялікай гандлёвай сістэмай нашага раёна, тут працуюць больш за 350 чалавек. Працуюць плённа і старанна: Глускае райпо сярод больш як 100 раённых спажывецкіх таварыстваў краіны па выніках гаспадарчай дзейнасці займае 14-е месца. Што ні кажы, а такі вынік што-небудзь ды значыць. І значыць ён тое, што нягледзячы на жорсткую канкурэнцыю, на іншыя цяжкасці гаспадарання спажывецкая кааперацыя раёна прадаўжае заставацца гаспадарчай сістэмай універсальнага тыпу і надзейным партнёрам улады ў вырашэнні пытанняў сацыяльна-эканамічнага жыцця.
Т. ЛУГАВАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА