• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Кааперацыя: партнёрства надзейнае

Вторник, 8.07.2014 10:40. Category: Общество    

 Сваім прафесійным святам кааператары Глушчыны, як і ўсёй рэспублікі, лічаць Міжнародны дзень кааперацыі і Дзень кааперацыі Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца заўсёды ў першую суботу ліпеня. Аднак сяголета гэта самы разгар выхадных, а ў выхадныя дні, каб звычайныя людзі маглі добра адпачыць, кааператары працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Па гэтай прычыне і сваю святочную нагоду работнікі Глускага райпо вырашылі перанесці на ранейшы час і адзначылі свой Дзень 27 чэрвеня. Ды ў тым няма бяды, бо сказаць пра  дасягненні, падзякаваць работнікам за іх старанне і працу, адзначыць лепшых ніколі не позна і ніколі не рана. Тым больш што дасягненні гэтыя значныя, і ў іх — доля заслуг кожнага, хто працуе ў раённым спажывецкім таварыстве. Як зазначыў, выступаючы перад калегамі, ветэранамі-кааператарамі і гасцямі старшыня Глускага райпо Сяргей Зубчонак, за мінулы год нашым спажывецкім таварыствам былі перавыкананы прагнозныя паказчыкі па рознічным тавараабароце гандлю, абароце грамадскага харчавання, аказанні платных паслуг насельніцтву і энергазберажэнні. За год было рэалізавана тавараў на 126 мільярдаў рублёў, выраблена прамысловай прадукцыі на 15,2 мільярда, сельскагаспадарчай прадукцыі і другаснай сыравіны нарыхтавана на 9,6, на 0,7 мільярда рублёў было аказана платных паслуг насельніцтву, а экспарт тавараў склаў 280,9 тысячы долараў ЗША. Ужо за 5 месяцаў бягучага года тавараабарот складае 53 мільярды рублёў, на аднаго жыхара рэалізавана тавараў на 3,6 мільёна, знешнегандлёвы абарот перавысіў 64 тысячы долараў.

Прыярытэтным накірункам дзейнасці райпо было і застаецца ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, так, летась на мадэрнізацыю было выдаткавана больш за 2 мільярды 280 мільёнаў рублёў. За гэтыя грошы адрамантаваны і пераабсталяваны магазіны “Родны кут” (р-н СШ № 1) і “Ветэран”, набыты хлебапякарная печ, паўаўтамат для пакавання хлеба, аўтапагрузчык, а таксама аўтамагазін з халадзільным абсталяваннем. Ужо ў гэтым годзе закуплены аўтамабіль “МАЗ”, у чатырох магазінах устаноўлены камп’ютарныя сістэмы, на гэтыя мерапрыемствы накіравана 804 мільёны рублёў. Далейшая мадэрнізацыя прадпрыемстваў райпо прадугледжвае будаўніцтва ў гэтым годзе гандлёвага павільёна па вуліцы Гагарына, набыццё абсталявання для вытворчасці хлеба і некаторыя іншыя мерапрыемствы, планавыя выдаткі складуць 1 мільярд 470 мільёнаў рублёў.

Усё ўжо зробленае і запланаванае можна было б лічыць сухімі лічбамі і статыстычнымі данымі, але старанная праца кожнага кааператара робіць гэтыя паказчыкі сапраўднымі дасягненнямі сістэмы раённага спажывецкага таварыства. Ім, работнікам Глускага райпо, выказвалі словы падзякі, ім дасылалі свае віншаванні намеснік старшыні Глускага райвыканкама Юрый Глаз, намеснік старшыні праўлення Магілёўскага аблспажыўсаюза Аляксандр Уткін. Да слоў шмат каму дадаваліся заслужаныя ўзнагароды — граматы і прэміі.

Ганаровай граматай Глускага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана намеснік старшыні праўлення райпо Наталля Талкачова, падзячны ліст старшыні райвыканкама атрымала начальнік участка грамадскага харчавання Тамара Самуйлік. Ганаровай граматы Ма-гілёўскага аблспажыўсаюза ўдастоена начальнік рознічна-гандлёвага ўчастка Таццяна Дзяшчэня, па-дзякі — вадзіцель Сяргей Галаўнёў. Рашэннем праўлення і прафкама Глускага райпо Ганаровымі граматамі раённага спажывецкага таварыства ўзнагароджаны работнікі сістэмы спажывецкай кааперацыі Наталля Калошка, Алена Дайнека, Галіна Лінкевіч, Ніна Фіц, Андрэй Рудабелец, Аксана Любанец. Падзяка праўлення райпо і прафкама аб’яўлена Святлане Змітровіч, Таццяне Кавалевіч, Ларысе Кульчыцкай, Васілю Трубачу, Алесі Огур, Дзіне Ганчаровай. Звання заслужаны ветэран працы калектыву за шматгадовую і добрасумленную працу ўдастоены Жанна Анікеева, Святлана Асташова, Вольга Мельнік. Грашовае заахвочванне атрымалі і тыя, хто адпрацаваў у сістэме спажывецкай кааперацыі Глускага раёна 30 і 35 год, гэта Галіна Лясун, Марыя Дарашэнка, Святлана Долбік, Галі-на Лапіцкая, Марыя Гапановіч, Зоя Сулім, Любоў Рассоленка, Тамара Ільюшчэня. Найбольш актыўных удзельнікаў грамадскага жыцця калектыву адзначыла і прафсаюзная арганізацыя, старшыня прафкама Ганна Янушэўская ўручыла граматы сваім калегам — Алене Бялько, Ліліі Сысой, Марыі Гапановіч, Сяргею Каблашу, Галіне Лапіцкай, Сяргею Галамаку, Наталлі Літвіновіч, Людміле Валёха, Таццяне Волкавай, Святлане Лядзян. Не засталіся без кветак і віншаванняў і імяніннікі гэтага дня — Іна Дзяшко, Аляксандр Марціновіч і Сяргей Падбярозны.

Так, шмат было ўзнагарод, шмат было названа прозвішчаў і прагучала віншаванняў з нагоды Дня кааперацыі. Але ж і сама гэта сістэма з’яўляецца самай вялікай гандлёвай сістэмай нашага раёна, тут працуюць больш за 350 чалавек. Працуюць плённа і старанна: Глускае райпо сярод больш як 100 раённых спажывецкіх таварыстваў краіны па выніках гаспадарчай дзейнасці займае 14-е месца. Што ні кажы, а такі вынік што-небудзь ды значыць. І значыць ён тое, што нягледзячы на жорсткую канкурэнцыю, на іншыя цяжкасці гаспадарання спажывецкая кааперацыя раёна прадаўжае заставацца гаспадарчай сістэмай універсальнага тыпу і надзейным партнёрам улады ў вырашэнні пытанняў сацыяльна-эканамічнага жыцця. 

Т. ЛУГАВАЯ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

« О лесозаготовках, лесовосстановлении и… стрельбе из лука, или Почем нынче модернизация
Век живи… »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (158)
    • Власть (483)
    • Гісторыя Глушчыны (137)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (64)
    • Культура (320)
    • Общество (5 150)
    • Происшествия (404)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (360)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (408)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top