Темы

Нашы ў Александрыі

Нашы ў Александрыі


Шмат эмоцый і ўражанняў прывезлі глушчане з купальскага свята ў Александрыі. Але не толькі іх — большасць удзельнікаў афіцыйнай делэгацыі, якую ўзначальваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша, вярнулася дадому з дыпломамі пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва сярод жывёлаводаў. У спісе лепшых галоўных заатэхнікаў краіны — намеснік па жывёлагадоўлі СВК “Калгас “Слаўгарадскі” Людміла Казюка; галоўных ветэрынарных урачоў — галоўны ветурач СВК “Калгас “Зара” Святлана Масько; брыгадзіраў малочна-таварных фермаў — брыгадзір МТФ Бабірова эксперыментальнай базы “Глуск” Міхаіл Стральчэня; аператараў па штучным асемяненні жывёлы — тэхнік-асемянатар СВК “Калгас “Зара камуны” Таццяна Сталько. Сярод аператараў машыннага даення кароў на рэспубліканскім узроўні адзначана Галіна Куксік са “Слаўгарадскага”, аператараў па абслугоўванні дойнага статка — скотнік-пастух з эксбазы “Глуск” Дзяніс Аднамах; па вырошчванні буйной рагатай жывёлы — Святлана Міхалькевіч з “Зары” і Ігар Парыч з эксбазы; па абслугоўванні свінаматак з парасятамі — Таццяна Міраненка з саўгаса “Завалочыцы”; па адкорме свіней — Віктар Тотараў з РАПТЗа. Дыпломы і грашовыя прэміі ўручыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Прагучалі на свяце і прозвішчы глускіх фермераў, чые гаспадаркі ўвайшлі ў лік пераможцаў абласных спаборніцтваў. Па вытворчасці гародніны адкрытага грунту 1-е месца сярод спецыялізаваных сельскагаспадарчых арганізацый прысуджана сялянскай фермерскай гаспадарцы Івана Сокала “Даколь-агра”, а сярод сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, што спецыялізуюцца на вытворчасці прадукцыі раслінаводства, пераможцам прызнана фермерская гаспадарка Васіля Барысевіча. Дыпломы Магілёўскага абласнога выканаўчага ка-мітэта і грашовыя прэміі фермерам уручыў старшыня аблвыканкама Пётр Руднік.

Сярод сяброў, што сабрала Александрыя, былі і работнікі сферы культуры раёна, але, як і заўсёды ў святы, яны забяспечвалі адпачываючым добры настрой. Глушчане разам са шклаўчанамі, хоцімцамі і краснапольцамі прадстаўлялі народную творчасць Магілёўшчыны ў “Гасцёўні Бульбаша”, усё, што тут праходзіла, датычылася, само сабою, бульбы. Так, работнікі Дакольскага і Дуброўскага сельскіх клубаў гатавалі і частавалі ўсіх дранікамі па-глуску, а да іх маласольнымі гурочкамі ды іншымі прысмакамі. Канешне, галоўнымі дзеючымі героямі сталі Купалінка, у вобразе якой выступала Алеся Гваздзярова, і Купаліш (Аляксандр Грабко). Яны разам з артыстамі народнага вакальнага ансамбля “Крынічанька” спявалі, танцавалі для шматлікіх гасцей свята, а яшчэ ўдзельнічалі ў розных конкурсах, прысвечаных, зноў жа, беларускай бульбе. Для кулінарнага, напрыклад, глушчане напяклі хрушчоў з бульбачкі, якой, як вядома, нідзе няма смачней за глускую, і частавалі журы і ўсіх жадаючых. Дарэчы, словы для прэзентацыі стравы напісала наша глуская паэтка Любоў Ляпко. У конкурсе на лепшы аб’ёмны тэатральны касцюм, які прадстаўляла Вікторыя Сініцына, глушчане заваявалі дыплом 1-й ступені. Свае вырабы на фестываль прывезлі майстры Заеліцкага Дома рамёстваў, а сям’я Аляксея і Соф’і Меснік паўдзельнічала ў вялікім конкурсе сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”, прычым даволі паспяхова: у намінацыі “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва “Сям’я-рукатворніца” (пякарскае майстэрства “Гасцінны каравай”)” яны занялі 2-е месца. Падчас свята нашы землякі змаглі абмяняцца творчым вопытам з расіянамі і нават “засвяціліся” на тэлеэкране.

Пабывалі ў Александрыі і прадстаўнікі Веснаўскага дома-інтэрната, прычым вярнуліся дадому не толькі з добрымі ўражаннямі, а і з грашовым ураджаем. Яны вазілі на александрыйскі кірмаш свае вырабы са сталярнай, ганчарнай і іншых майстэрань  і прадалі каля 50 адзінак на агульную суму 8 мільёнаў 130 тысяч рублёў. Аб гэтым нам расказаў дырэктар інтэрната Вячаслаў Клімовіч, дадаўшы: “Думаю, што мае супрацоўнікі правялі час цікава, яны сустрэліся з даўнімі нашымі сябрамі, павучыліся ў іншых майстроў, вынеслі для сябе новыя ідэі”.

Адным словам, глушчане дастойна прадставілі сваю малую радзіму на высокім рэспубліканскім узроўні.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Общество

Состояние криминогенной обстановки на территории района и профилактика преступности стали темой координационного совещания в Глуске

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал назначение руководителей в местных органах власти

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, инвестиции, дисциплина в АПК. Как Лукашенко напутствовал новых председателей райисполкомов

30 июня 2025
Читать новость
Спорт

Команда «МАЗ-СПОРТавто» готовится к старту ралли-марафона «Шелковый путь — 2025»

30 июня 2025
Читать новость
Власть

На второй сессии Палаты представителей принято 67 законопроектов

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Сильный эмоциональный проект. Жители Витебска встретили “Поезд Победы”

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем