• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Праграма святочных дзён

Среда, 2.07.2014 08:41. Category: Общество    

Гэтае лета праходзіць пад знакам юбілею вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сённяшнім нумары газеты расказваецца, як глушчане 28 чэрвеня адзначалі 70-годдзе вызвалення раёна. А ўжо заўтра, 3 ліпеня, мы разам з усімі беларусамі будзем святкаваць Дзень Незалежнасці, роўна 70 год, як быў вызвалены Мінск, а значыць, і ўся рэспубліка ачысцілася ад фашысцкай навалы. Каля мемарыяльнага комплексу “Воінская слава” ў 10 гадзін раніцы пачнецца Вахта Памяці. Тут жа з’явіцца яшчэ адно памятнае месца, якое будзе нагадваць пра вайну і вызваленне раёна: будзе ўстаноўлена дывізіённая гармата Д-44, урачыстая цырымонія адкрыцця пройдзе пасля традыцыйнага ўскладання вянкоў працоўнымі калектывамі горада, якое адбу-дзецца таксама ў 10 гадзін. 

Канцэрт “Мы за цябе сэрцам, Беларусь!” пачнецца на цэнтральным стадыёне райцэнтра ў 12 гадзін, пазней, у 17:00, сюды ж запрашаюцца аматары спорту на футбольны матч сярод зборных гарадскіх школ. Таксама на стадыёне з 10:00 да 16:00 разгорнецца гандлёвы кірмаш мясцовага райпо, да таго ж можна бу-дзе паспрабаваць “салдацкай кашы”. Завершацца святочныя мерапрыемствы каля раённага Дома культуры ў 22:50 маладзёжнай рэспубліканскай акцыяй “Праспяваем гімн разам”, дарэчы, запрашаецца не толькі моладзь, а і ўсе жадаючыя.

Большасць з нас на гэтым тыдні адпачываць будзе не звыклыя суботу і нядзелю, а цэлыя чатыры дні, і завершацца доўгія выхадныя святам Купалля. Днём  6 ліпеня ўсе дружненька сходзім у лес па гаючыя чарніцы, а ўвечары можна будзе прагуляцца, як кажуць, у людзі. У 19:00 на цэнтральным стадыёне распачнецца дзіцячая забаўляльная праграма “Купальскія ігрышчы”, адразу пасля яе, у 20:00, — святочны абрад і канцэрт “Купальскія забавы”, падрыхтаваны артыстамі Заеліцкага Цэнтра культуры і вольнага часу і Клятнянскага Дома культуры.

З 18 да 23 гадзін на стадыёне будзе наладжаны гандлёвы кірмаш. Начная дыскатэка пройдзе традыцыйна з 22 гадзін да паловы трэцяй ночы, але ў сувязі са святам не ў памяшканні, а на адкрытай танцавальнай пляцоўцы.

Адным словам, захочаце павесяліцца — прыходзьце. Толькі памятайце, што ва ўсім патрэбна ведаць меру, і правілы паводзін у грамадскіх месцах ніхто не адмяняў, і на работу пасля доўгага адпачынку выходзіць трэба. Калі ўсе будуць паводзіць сябе прыстойна, то і святы застануцца прыемным успамінам. 


« Слаўны юбілей на Алеі Славы
Обыграли кировчан »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 041)
    • АПК (303)
    • Беларусь помнит (69)
    • Власть (195)
    • Гісторыя Глушчыны (73)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (3)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (203)
    • Общество (4 321)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (23)
    • Спорт (301)
    • Творческие проекты (149)
    • Тема недели "БелТА" (56)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top