Прапусцілі з пенальці
Як і чакалася, гульня паміж глускай камандай “Пціч” і двухразовымі чэмпіёнамі вобласці, футбалістамі з Горак, была вельмі напружанай. Інтрыга матча захоўвалася да апошніх хвілін, глушчане наладзілі такую надзейную абарону, што сапернікі не маглі яе прайсці. Адзіны гол быў забіты ў нашы вароты на 89-й хвіліне з пенальці. У турнірнай табліцы чэмпіянату Магілёўскай вобласці па футболе глушчане па-ранейшаму ўтрымліваюць пятую пазіцыю. Наступную гульню яны правядуць у нядзелю, 24 жніўня, на выездзе: у Круглым сустрэнуцца з мясцовай камандай, якая з’яўляецца адным з лідараў чэмпіянату і займае пакуль трэцяе месца. Таму пажадаем глускім футбалістам поспехаў і зладжанай гульні.
Т. ЛУКАШЭВІЧ