Сустрэнуцца з чэмпіёнамі
На гэтым тыдні ў аўторак у рамках чэмпіянату Магілёўскай вобласці па футболе адбылася сустрэча паміж камандамі “Пціч” (Глускі раён) і “Вейна” (Магілёўскі раён). Як і чакалася, гульня была напружанай, паколькі нашым футбалістам супрацьстаялі лідары гэтага турніру. Балельшчыкі матча сталі сведкамі сямі забітых галоў: два на рахунку глушчан, і пяць разоў паразілі вароты гаспадароў пляцоўкі “вяйнянцы”. Наступная гульня адбудзецца ў нядзелю, 17 жніўня. На сваім полі глуская каманда сустрэнецца з чэмпіёнам апошніх двух гадоў — футбалістамі з Горак, пачатак матча ў 17 гадзін.
Т. ЛУГАВАЯ