• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Свята — для настрою, а настрой — для працы

Четверг, 14.08.2014 09:30. Category: Общество    

У народзе кажуць: мой дом — мая крэпасць, але толькі тым, хто будуе для нас дамы, вядома, колькі працы і сілы патрэбна для таго, каб пабудаваць надзейны і прыгожы дом. Вось чаму да прафесіі будаўніка ў грамадстве асаблівыя адносіны, асаблівая ўвага. Пра гэта гаварылі падчас урачыстасці з нагоды прафесійнага свята ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Глускі Рамбуд” і дырэктар прадпрыемства Уладзімір Дашкевіч, і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віталь Рагалевіч, і старшыня прафкама “Рамбуда” Ганна Бачынская. Разам з прагучаўшымі словамі падзякі за добрасумленныя адносіны да працы будаўнікам былі ўручаны заслужаныя граматы, прэміі і кветкі. Граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны станочнік Ігнат Чарніцын і вадзіцель Павел Голуб; граматы абласнога камітэта прафсаюза атрымалі муляр Уладзімір Барысік і цясляр Мікалай Сандрос, грамату райкама прафсаюза ўручылі загадчыку склада Мікалаю Патапенку. Адзначыла старанне сваіх работнікаў і сама арганізацыя: Ганаровыя граматы праўлення ААТ “Глускі Рамбуд” атрымалі тынкоўшчыца Алена Канявега, вадзіцель Віктар Каладзінскі, цясляр Анатоль Зелянко, сталяр Анатоль Навічонак, газаэлектразваршчык Віктар Цямрук, а прафсаюзны камітэт арганізацыі ўзнагародзіў граматамі і прэміямі майстра Мікалая Голуба і вадзіцеля Міхаіла Маслава. І без сумнення, усім прысутным было прыемна прымаць словы віншавання і музычныя падарункі ад творчай групы раённага Дома культуры, таму так цёпла і так сардэчна будаўнікі прымалі кожны нумар невялікага святочнага канцэрта.
Не абышлося без урачыстага сходу, без песень, падзяк, узнагарод і віншаванняў і ў другой будаўнічай арганізацыі Глуска — ПМК-249. Сваіх работнікаў і калег прывітаў начальнік прадпрыемства Віктар Кісялевіч. Каб ладзілася справа, патрэбна здароўе, тады будуць сілы і жаданне працаваць, тады будзе добрым настрой. Віктар Васільевіч падзякаваў работнікам за працу і пажадаў найперш моцнага здароўя, а з ім поспехаў і ўдачы па жыцці. Да прафесійнага свята работнікі прадпрыемства атрымалі маральныя і матэрыяльныя заахвочванні: Ганаровай граматай камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны муляр Павел Храпко, Ганаровыя граматы Магілёўаблсельбуда атрымалі электразваршчык Міхаіл Жартун і вадзіцель Анатоль Марціновіч; граматы адміністрацыі Глускай ПМК-249 былі ўручаны вадзіцелю аўтабетоназмяшальніка Юрыю Марціновічу, машыністу крана Васілю Лысянкову і вадзіцелю аўтобуса Валерыю Савончыку.
Да прагучаўшых у адрас будаўнікоў ПМК-249 віншаванняў таксама далучыўся старшыня Глускага райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Рагалевіч, ён пажадаў прадпрыемству новых аб’ектаў, усім работнікам — сіл, энергіі і сямейнага дабрабыту, а найбольш заслужаным людзям прадпрыемства з нагоды прафесійнага свята былі ўручаны ўзнагароды. Ганаровыя граматы Глускага райвыканкама атрымалі станочнік дрэваапрацоўчых станкоў Аляксандр Буйчык і электрагазазваршчык Леанід Коўзан; Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога прафсаюзнага камітэта ўзнагароджаны цясляр Мікалай Каржнёў, падзякай Магілёўскага абкама прафсаюза — прараб Уладзімір Дзярбееў, падзякай Глускага райкама прафсаюза — вадзіцель аўтамабіля Мікалай Лясун. Прафкам Глускай ПМК-249 сваімі падзякамі адзначыў працу муляра Дзмітрыя Дзяшчэні, вадзіцеля пагрузчыка Сяргея Кабановіча, вадзіцеля аўтамабіля Мікалая Тупіцы, тынкоўшчыц Ганны Раговіч і Святланы Кісялевіч, прараба грамадскіх работ Уладзіміра Буланава.
Дзень будаўніка — прыемная дата, свята ўтульнасці, цяпла і дабрыні, і мясцовыя артысты пастараліся, каб нашы будаўнікі сустрэлі яго з добрым настроем, бо з добрым настроем добра і свята святкаваць, і справу рабіць, каб яна была ўсім у радасць.
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

« Своя «Мясная лавка»
Шоу отменяется, или Почему глусчанам в последнее время не удается посетить концерты заезжих звезд »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (392)
    • Беларусь помнит (146)
    • Власть (439)
    • Гісторыя Глушчыны (135)
    • Год мира и созидания (3)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (54)
    • Культура (309)
    • Общество (4 985)
    • Происшествия (388)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (41)
    • Спорт (349)
    • Творческие проекты (200)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (389)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top