• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Абмеркавалі і ўнеслі прапановы

Вторник, 16.09.2014 15:00. Category: Власть    

Абмеркаванню праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй” было прысвечана пасяджэнне дзеючай пры Глускім райвыканкаме камісіі па процідзеянні карупцыі. Пася-джэнне праходзіла пад старшынствам намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Людмілы Клыгі.

Асаблівую палеміку выклікала дапаўненне ў Закон, звязанае з дэклараваннем даходаў і маёмасці. У законапраекце прапануецца наладзіць кантроль за даходамі і маёмасцю не толькі дзяржслужачых, кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый, іх мужоў і жонак, а таксама паўналетніх блізкіх сваякоў, якія сумесна пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, як гэта прадугледжана цяпер дзеючым заканадаўствам, але і за маёмасцю іншых сваякоў. Калі названае дапаўненне будзе ўнесена ў Закон, то, па-першае, гэта можа выклікаць рэальныя цяжкасці ў зборы дэкларацый, паколькі ў многіх людзей ёсць сваякі, што пражываюць за мяжой; па-другое, не з усімі сваякамі ў сем’ях падтрымліваюцца адносіны; па-трэцяе, не кожны член сям’і, хто не з’яўляецца блізкім сваяком таго ж дзяржслужачага, захоча ўводзіць яго ў курс сваіх фінансавых спраў і маёмасных набыткаў, і гэта яго права. Такім чынам, прапануемая мера можа вымусіць многіх сумленных работнікаў пакінуць дзяржаўную службу проста з-за таго, што аб’ектыўна немагчыма будзе выканаць толькі гэтую ўмову — умову дэкларавання даходаў сваякоў. Дарэчы, такая ж думка выказвалася і ў ходзе грамадскага абмеркавання, праводзімага на старонках раённай газеты, — барацьбу патрэбна весці з карупцыяй, а не з дзяржаўнымі служачымі. Не атрымалася б так, што разам з вадой вылілі і дзіця. Таму камісіяй было вырашана ўнесці ў законапраект прапанову пакінуць пункт дэкларавання ў ранейшай рэдакцыі, а ў новым Законе больш увагі ўдзяліць прафілактыцы карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў. Пракурор раёна Леанід Палевіч выказаў прапанову ўстанавіць кантроль не толькі за даходамі пасадных асоб, але і за расходамі, каб можна было рэальна вызначыць суадносіны законна атрыманых даходаў з расходамі.

Усяго ў парадку дня пасяджэння камісіі па процідзеянні карупцыі, якое адбылося 9 верасня, значылася шэсць пытанняў, так ці інакш звязаных з работай дзяржаўных органаў, накіраванай на недапушчэнне і выяўленне эканамічных і карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў. Начальнік Глускага раённага аддзела ўнутраных спраў Міхаіл Ермаловіч зазначыў, што ў 2014 годзе супрацоўнікамі аддзела было выяўлена 11 злачынстваў па лініі барацьбы з эканамічнай злачыннасцю, прычым два па арт. 221 Крымінальнага кодэкса РБ адносяцца да катэгорыі цяжкіх (“Выраб, захоўванне або збыт фальшывых грошай і каштоўных папер”) і восем — гэта службовы падлог. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Трыбуш расказала, што па выніках праверак дэкларацый, якія падаюцца ўсімі дзяржаўнымі служачымі, што працуюць у райвыканкаме, кіраўнікамі дзяржаўных арганізацый, з кім раённым выканаўчым камітэтам заключаны кантракты, іх мужамі і жонкамі, а таксама паўналетнімі блізкімі сваякамі, якія пражываюць сумесна і вядуць агульную гаспадарку, за 2014 год недахопаў выяўлена не было. Яшчэ яна зазначыла, што гэтыя дэкларацыі кожны год правяраюцца пракуратурай і інспекцыяй па падатках і зборах. Адной з мер па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату, па словах начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян Валянціны Дзяшчэні, стала тое, што адказы на паступіўшыя ў райвыканкам пісьмовыя звароты грамадзян накіроўваюцца толькі за подпісам старшыні райвыканкама, і гэта дазволіла палепшыць якасць разгляду зваротаў і падрыхтоўкі адказаў заяўнікам і ў вышэйстаячыя органы. Аднак зусім пазбегнуць недахопаў у рабоце пакуль не ўдаецца: так, за 2014 год за аслаблены кантроль і нядбайнасць у рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты два чалавекі. Як паведаміла камісіі кіраўнік спраў райвыканкама Наталля Савасцюк, у функцыі кіраўніцтва спраў райвыканкама, акрамя іншых, уваходзяць пытанні арганізацыйна-гаспадарчага і транспартнага забеспячэння райвыканкама. У гэтай сувязі вялікая ўвага ўдзяляецца ўпарадкаванню выкарыстання службовага аўтатранспарту, штомесячна вядзецца ўлік прабегу службовых аўтамабіляў, і да цяперашняга часу парушэнняў, звязаных з выкарыстаннем службовага транспарту, не ўстаноўлена.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

« Дзякуй за працу табе, хлебароб!
Плюсы и минусы местной кооперации »
  • Усебеларускі народны сход
  • Навстречу Всебелорусскому народному собранию
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 105)
    • АПК (299)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (195)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 301)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (290)
    • Творческие проекты (142)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (18)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top