Темы

Добра папрацавалі — шырока адсвяткавалі

Добра папрацавалі — шырока адсвяткавалі

 


Першы абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014” ужо застаўся ў гісторыі. Месцам правядзення свята быў абраны аграгарадок Мышкавічы, цэнтральная сядзіба СВК “Рассвет” імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна. І трэба зазначыць, што першы блін не выйшаў комам, кіраўчане і ўсе, хто ім дапамагалі, арганізавалі свята на славу, прадумаўшы ўсё да апошніх дробязяў.

Канешне, у цэнтры ўвагі былі хлебаробы. Выступаючы на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік  адзначыў, што такі вялікі хлебны каравай — амаль 1,4 млн т — Магілёўшчына атрымала ўпершыню за ўсю гісторыю “Дажынак”. “За гэтымі лічбамі — самаадданая праца аграрыяў, — падкрэсліў губернатар. — На палях вобласці ў перыяд масавай уборкі працавалі каля 1,6 тыс. экіпажаў зернеўборачных камбайнаў і вадзіцеляў. На сушцы і дапрацоўцы зерня было задзейнічана звыш 450 зернеачышчальна-сушыльных комплексаў. У бягучым годзе 640 экіпажаў намалацілі звыш адной тыс. т зерня, 11 — звыш 3 тыс. т і адзін экіпаж — звыш 6 тыс. т. Найбольшая колькасць тысячнікаў у Мсціслаўскім раёне — 68, Магілёўскім — 63, Горацкім — 60 і  Шклоўскім — 52”.

Абсалютны рэкорд па намалоце збожжа, уключаючы масланасенне рапсу, належыць экіпажу Вячаслава Карповіча і Мікалая Рабцава (ААТ “Александрыйскае” Шклоўскага раёна), які намалаціў 6,61 тыс. т. На другім месцы — сямейны экіпаж Мельнікавых з агракамбіната “Зара” Магілёўскага раёна, які намалаціў 6 тыс. т. Ненашмат адстаў ад лідараў і сямейны экіпаж Корсакаў з гэтай жа гаспадаркі — 5,6 тыс. т.

Высокія вынікі атрыманы вадзіцелямі на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Сярод лепшых — Лангуры Хасія (агракамбінат “Зара” Магілёўскага раёна, звыш 6,5 тыс. т), Яўген Васільеў і Дзяніс Латыпаў (ААТ “Александрыйскае” Шклоўскага раёна, 6,2 тыс. т і 5,5 тыс. т адпаведна).

Добрых слоў заслугоўваюць лепшыя аператары сушыльных установак. Гэта Віктар Кухарэнка і Аляксандр Бакштаеў (агракамбінат “Зара” Магілёўскага раёна, высушана 25,1 тыс.т зерня), Віктар Еўдакімаў, Сяргей Сіўчанка, Аляксандр Максіменка (СВК “Рассвет” імя. Арлоўскага, 14,8 тыс. т).

Штогод высокіх вынікаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур дасягаюць СВК “Гігант” Бабруйскага раёна (ураджайнасць —  82,1 ц/га), ААТ “Цішоўка” Магілёўскага раёна (77 ц/га), ААТ “Александрыйскае” Шклоўскага (75,2 ц/га). У дзевяці сельгасарганізацыях вобласці ўраджайнасць збожжа перавысіла 65 ц/га. На працягу шэрага гадоў (2011 — 2014) лідарам па ўраджайнасці збожжавых культур з’яўляецца Шклоўскі раён, сёлета тут у сярэднім на круг намалочана 59,5 ц/га, а на адным з палёў “Александрыйскага” атрымана фантастычная для нашых шырот ураджайнасць — 97,7 ц/га.

Кіраўнік вобласці павіншаваў працаўнікоў сяла і тых, хто прымаў удзел у кампаніі па ўборцы збожжавых і зернебабовых, з дасягнутымі высокімі вынікамі і ўручыў пераможцам абласных спаборніцтваў дыпломы і грашовыя прэміі. А вось тром лідарам сярод камбайнераў — Вячаславу Карповічу, Уладзіміру Мельнікаву і Уладзіміру Корсаку — былі перададзены ключы ад аўтамабіляў “Джылі”.

У ліку запрошаных на свята была і дэлегацыя Глускага раёна — старшыня райвыканкама Юрый Дымша, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Канстанцін Голуб, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, кіраўнікі сельгасарганізацый і іншыя працаўнікі раёна. Глушчане прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці абласных “Дажынак” і цырымоніі ўзнагароджання.

Святочны настрой герояў і гасцей свята падтрымлівалі больш за дзве тысячы артыстаў. Творчыя калектывы з усіх куткоў вобласці выступалі на розных тэматычных пляцоўках. Ах, які прыгожы і смачны нават на выгляд быў на “Свяце Сала” кошык, сплецены са смажаных каўбас! А парсюкі — і смажаныя, і запечаныя, і з агароднінай, і з хрэнам, і з рознымі іншымі прысмачкамі! А прыгажуня бульба на “Свяце Бульбы”! Такой не грэх было і дадому прывезці, як кажуць, на развод. Тым больш што магчымасць была не толькі паспытаць прыгатаваныя з душой стравы, але і выйграць з паўмеха адборнай картопелькі. Чым, дарэчы, некаторыя глушчане і скарысталіся. (Увогуле, сваіх землякоў мы сустрэлі там нямала; упэўнена, ніхто з іх не пашкадаваў, што паехаў). А знакамітыя слаўгарадскія сыры! Яны там таксама былі. Можа, кошт крыху і кусаўся, але ж дэгустацыю ніхто не адмяняў: там кавалачак, тут на зубок — і смаката ў роце, і купляць не трэба. Канешне, пра ўсё не раскажаш, што гаварыць — свята трэба самому адчуць. Таму раскажу проста пра сваіх, пра глускіх.

Вось, напрыклад, артыстаў з ансамбля “Крынічанька” мы сустрэлі на “Свяце Мёду”, а яшчэ яны прадстаўлялі на цырымоніі адкрыцця ўсё тое, чым славіцца Глушчына. На выставе-кірмашы “Магілёўшчына майстравая” дэманстравалі свае вырабы і давалі майстар-класы заеліцкія рамеснікі. Сваю прадукцыю вывезлі ў Кіраўск “Глускія Бытпаслугі”, а таксама работнікі Веснаўскага дзіцячага дома. (Дарэчы, гандаль у Кіраўску разгарнуўся сапраўды шырока, на любы густ і кашалёк: тут можна было са зніжкамі набыць і паліто ад “Элемы”, і абутак ад беларускіх вытворцаў, і розныя рэчы ручной работы, не кажучы ўжо пра сувеніры.) Прадстаўнікі БРСМ з усіх раёнаў вобласці наладзілі пляцоўку з конкурсамі і песнямі, глускі райкам БРСМ тут таксама адзначыўся.

Канешне, не ўсё і не ўсіх я пералічыла, не пра ўсе расказала, ды гэта і немагчыма. Але свята хлебаробаў, паверце, удалося. Малайцы кіраўчане, пастараліся. Можа, калі-небудзь прыйдзе такое свята і на нашу Глушчыну, дык і мы тады пакажам, на што здатныя.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко заслушал доклады Крутого и Кочановой. В числе главного — совещание по Витебщине и мониторинг в торговле 

22 октября 2025
Читать новость
Актуально

С 20 октября по 6 ноября проходит республиканская профилактическая акция «За безопасность вместе!»

22 октября 2025
Читать новость
Общество

Конкурсная программа к Дню отца прошла в ЦКиД «Орион»

22 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем