Темы

Дзякуй за працу табе, хлебароб!

Дзякуй за працу табе,  хлебароб!

 

Прыгожа і весела, шчодра і песенна сустрэла гасцей і правяла раённае свята “Дажынкі” Катка — цэнтральная сядзіба сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Калгас “Зара”. Падчас свята было праспявана і выканана больш за паўсотню песень і танцаў, уручана каля 80 грамат, прэмій і падарункаў за працоўныя, спартыўныя і творчыя перамогі. Колькі з’едзена прысмакаў, колькі адбылося прыемных сустрэч і знаёмстваў — падлічыць не ўдалося, як і тое, колькі паветраных шароў вырвалася з маленькіх ручак і паляцела ў неба. Так, у гэтым годзе традыцыйны фестываль-ярмарка “Дажынкі” праходзіць у новым фармаце: сваіх перадавікоў-хлебаробаў ушаноўвае кожны раён, кожная вобласць.

Глушчыне прырода ў дзень 12 верасня падарыла цудоўнае надвор’е, а арганізатары мерапрыемства пастараліся, каб усе яго ўдзельнікі адчулі і важнасць моманту, і важкасць хлебаробскай працы, і асаблівы настрой агульнага святкавання. Пачалося яно з ускладання кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля афіцыйныя дэлегацыі працоўных калектываў, госці і гаспадары свята накіраваліся да цэнтральнай пляцоўкі. Тут разгарнуўся сапраўдны горад майстроў: свае вырабы ў вялікую выставу сабралі дзіцячыя гурткі і аб’яднанні, што дзейнічаюць пры аддзеле адукацыі, спорту і турызму. Там табе і адмысловыя фігуркі з самых неверагодных матэрыялаў, і роспіс па тканіне, і керамічныя вырабы, і дзеючыя макеты ад школьных вынаходнікаў, і нават сапраўдныя лятальныя апараты ад гурткоўцаў-авіямадэлістаў. Было чаму падзівіцца і тым, хто прайшоўся па падвор’ях мясцовых гаспадарак, дзе не толькі былі сабраны вышываныя і тканыя вырабы вясковых майстрых, старажытныя прылады працы, а і наладжаны бяспройгрышныя латарэі, а найбольш вязучыя выйгравалі парасятак і нават цялё. І смех, і здзіўленне, і радасць…

Радасць не толькі ад шчаслівага білета, а і ад таго, што ўсе разам добра працавалі і атрымалі добры ўраджай. Яго сімвалам сталі караваі ўсіх гаспадарак раёна, якія з пашанай былі вынесены на вялікую сцэну, і галоўны каравай хлебаробаў Глушчыны. Яго пасля прывітальнага слова старшыні СВК “Калгас “Зара” Васіля Долбіка ўручылі кіраўніку раёна Юрыю Дымшу. Вось яны, хлябы, вырашчаныя працай соцень працаўнікоў раёна. Дарам Божым называлі хлеб нашыя продкі, яны адносіліся да хлеба з вялікай пашанай і лічылі яго галоўным багаццем. І вось на сцэну запрашаюцца тыя, хто сеяў зерне, даглядаў пасевы, хто жаў і малаціў, хто ад раніцы да вечара працаваў на сяўбе і ўборцы і дабі-ўся найлепшых вынікаў. З рук начальніка ўпраўлення механізацыі і будаўніцтва камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Мікалая Антусава Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы атрымалі Мікалай Ермаковіч, галоўны інжынер СВК “Калгас “Зара”, Уладзімір Штылёў, галоўны інжынер СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, Аксана Крэз, начальнік вытворчага ўчастка эксперыментальнай базы “Глуск”; граматай абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны галоўны аграном СВК “Дружба” Мікалай Тагай, падзячным пісьмом абласнога камітэта галіновага прафсаюза — механізатар ПМК-86 “Водбуд” Сяргей Івашкевіч.

Сучасныя “Дажынкі” — гэта не толькі свята, сказаў у прывітальным слове Юрый Дымша, гэта важны сацыяльны праект, які спрыяе павышэнню прэстыжу працы на сяле, прыцягненню ўвагі моладзі да сельскагаспадарчых прафесій, пераможцы гэтай уборачнай кампаніі — сапраўдныя героі нашага часу, самастойныя і паспяховыя людзі, якія служаць прыкладам для іншых. На кожнага чалавека, што пражывае ў Глускім раёне, яны вырасцілі, атрымалі і паклалі ў засекі больш за  дзве тоны зерня. За гэта ім вялікі дзякуй, за гэта ім пашана ад людзей, за гэта і заслужаныя ўзнагароды.

Для ўзнагароджання за своечасовае і якаснае правядзенне вясенняй сяўбы на сцэну запрашаюцца пераможцы раённага спаборніцтва сярод механізатараў у намінацыі “Унясенне мінеральных удабрэнняў”: Яўген Філіпенка (СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, 1 месца), Ігар Слук (эксперыментальная база “Глуск”, 2 месца), Раман Багук (СВК “Калгас “Зара”, 3 месца); у намінацыі “Унясенне арганічных угнаенняў”: Андрэй Лазовік (СВК “Калгас “Зара”, 1 месца), Мікалай Голуб (СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, 2 месца), Іван Шарамет (Глускае РАПТЗ, 3 месца); у намінацыі “Падрыхтоўка глебы”: Іван Непачаловіч (эксперыментальная база “Глуск”, 1 месца), Ігар Слесаронак (СВК “Калгас “Зара”, 2 месца), Віктар Толсцік (Глускае РАПТЗ, 3 месца); у намінацыі “Сяўба яравых зерневых і зернебабовых культур”: Міхаіл Дзмітрыеў (эксперыментальная база “Глуск”, 1 месца), Віталь Дземідзенка (СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, 2 месца), Васіль Слук (СВК “Калгас “Зара”, 3 месца); у намінацыі “Сяўба кукурузы”: Міхаіл Дзмітрыеў (эксперыментальная база “Глуск”, 1 месца), Сяргей Кадуш (СВК “Калгас “Зара, 2 месца), Уладзімір Дроб (Глускае РАПТЗ, 3 месца); у намінацыі “Сяўба цукровых буракоў і кармавых караняплодаў” пераможцам прызнаны Дзмітрый Лазовік (СВК “Калгас “Зара”); у намінацыі “Пасадка бульбы” — пераможца Уладзімір Няронскі (эксперыментальная база “Глуск”). Для ўзнагароджання па выніках раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю рапсу, зерневых і зернебабовых культур сярод сельскагаспадарчых арганізацый на сцэну выходзяць кіраўнікі гаспадарак: Васіль Долбік — СВК “Калгас “Зара”, 1 месца, Аляксандр Кузьміч — СВК “Дружба”, 2 месца, Генадзь Маханька — СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, 3 месца. Пераможцамі раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю сярод экіпажаў зернеўборачных камбайнаў сталі: Дзмітрый Лазовік і Сяргей Касцюкевіч (СВК “Калгас “Зара”, 1 месца), Мікалай Захараў і Мікалай Мяцечка (СВК “Дружба”, 2 месца), Сяргей Гаравікоў і Уладзіслаў Коскін (СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, 3 месца); сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня: Анатоль Касько (СВК “Калгас “Зара”, 1 месца), Валянцін Багам’я (СВК “Калгас “Зара”, 2 месца), Сяргей Глаз (Глускае РАПТЗ, 3 месца); сярод машыністаў зернетакоў: Уладзімір Турлыка, Сяргей Якубенка, Сямён Клімовіч, Уладзімір Расцягаеў (СВК “Калгас “Зара”, 1 месца), Васіль Калецкі, Сяргей Прыдыбайла, Ігар Панкрацьеў (СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, 2 месца), Васіль Кісялевіч, Юрый Герман (эксперыментальная база “Глуск”, 3 месца). Усе пераможцы атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі.

Падзячнымі пісьмамі старшыні райвыканкама ўзнагароджаны лідары жніва: старшыя камбайнеры Юрый Няборскі (СВК “Дружба”), Аляксандр Алёхна (СВК “Калгас “Зара камуны”), Яўген Філіпенка (СВК “Калгас “Слаўгарадскі”), Раман Багук (СВК “Калгас “Зара”), Аляксандр Багдановіч (СВК “Калгас “Зара”); трактарысты-машыні-сты Міхаіл Дзмітрыеў (эксперыментальная база “Глуск”), Сяргей Зімаеў (Глускае РАПТЗ); вадзіцелі Уладзімір Станішэўскі (СВК “Дружба”), Рыгор Дзядзюля (СВК “Калгас “Зара камуны”), Сяргей Панкрацьеў (СВК “Калгас “Слаўгарадскі”), Аляксандр Бародзіч (саўгас “Завалочыцы”), Уладзімір Прыгара (эксперыментальная база “Глуск”), Уладзімір Клыга (Глускае РАПТЗ) і галоўны аграном СВК “Калгас “Зара” Вячаслаў Прыбыш.

Для атрымання заслужаных узнагарод на сцэну запрашаюцца пераможцы спаборніцтва сярод маладзёжных уборачных экіпажаў і маладых вадзіцеляў: старшы камбайнер Аляксандр Алёхна і камбайнер Аляксандр Сысой, экіпаж СВК “Калгас “Зара камуны”, і вадзіцель СВК “Калгас Слаўгарадскі” Андрэй Крывашэеў, Андрэй таксама стаў пераможцам конкурсу па ўнясенні арганічных угнаенняў і па падрыхтоўцы глебы; Яўген Філіпенка (СВК “Калгас “Слаўгарадскі”) — пераможца конкурсу па ўнясенні мінеральных удабрэнняў, Аляксандр Алёхна (СВК “Калгас “Зара камуны”) — пераможца конкурсу па сяўбе зерневых. Дыпломы і каштоўныя падарункі маладым пераможцам сяўбы і жніва былі ўручаны ад раённага камітэта БРСМ.

Дарэчы, маладзёжная арганізацыя стала ініцыятарам яшчэ аднаго цікавага і відовішчнага конкурсу — “Уладар сяла”. Ён прайшоў у гэты ж дзень на адной з фестывальных пляцовак, а ўдзельні-чалі тут маладыя сем’і — прадстаўнікі ўсіх сельсаветаў раёна. Каму смех і жарты, а ім тут давялося няпроста. Зрэшты, чаму толькі ім — коніку, якога то запрагалі, то распрагалі сямейныя пары, таксама давялося нямала вытрываць. Яшчэ трэба было напіліць і насекчы дроў, сабраць бульбу ды падрыхтавацца да сустрэчы гасцей — словам, усё, як у іх сялянскім жыцці, — ні сесці, ні перадыхнуць. Перавесці дух маладыя сем’і-канкурсанты змаглі толькі падчас падвядзення вынікаў, тут ужо папрацаваць, паламаць галаву давялося членам журы, бо і насамрэч няпроста было вызначыць лепшых, калі ўсе дружна, калі ўсё смачна, калі ўсе стараюцца. І ўсё ж выбар быў зроблены на карысць сям’і Юрыя і Алены Чорных, якія прадстаўлялі Калаціцкі сельсавет, а падзяку, прызы і віншаванні атрымалі ўсе ўдзельнікі конкурсу: сям’я Ермаковых з Казловіцкага сельсавета, сям’я Адзінец-Варава з Каткаўскага, сям’я Меснік са Слаўкавіцкага, сям’я Малашук з Хваставіцкага, сям’я Кароль з Завалочыцкага сельсавета.

Не паспелі зрабіць калектыўны фотаздымак сямейных пар, як да сябе паклікала галоўная сцэна свята — тут свае таленты каткаўчанам і ўсім гасцям фестывалю дарылі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці сельскіх клубаў і дамоў культуры. Рэпертуар выступленняў самы разнастайны, таму ці дзіўна, што і гледачы канцэрта — хто слухаў, хто падпяваў, хто ў скокі пусціўся. Іншыя ж пад музыку ды песні пайшлі на стадыён і спартыўныя пляцоўкі.

Але пра гэта ўжо напішам у наступны раз. А на свяце мы падыходзім да яго ўдзельнікаў і пытаемся, ці спадабаліся ім “Дажынкі” ў Катцы? Дзіва што спадабаліся, адказваюць нам, не так часта ў сялянскім жыцці бываюць святы ды такія вось вясёлыя перадышкі! Яно і праўда, дажынкі — толькі прамежкавы этап. Сельскагаспадарчы год яшчэ не скончаны, а значыць, ужо заўтра ўсе механізатары, вадзіцелі, спецыялісты зноў возьмуцца за працу, бо зямля чакаць не будзе, яны гэта ведаюць і з усім разуменнем падыходзяць да сваёй нялёгкай хлебаробскай справы.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея Рудзінскага,

Вольгі ЧУЧВАЛ, Ірыны Грамыкі, Таццяны лукашэвіч

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024