• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Бортніцтва — мядовая работа

Четверг, 9.10.2014 09:00. Category: Общество    

З даўніх часоў галоўным дэсертам для беларусаў быў мёд. Акрамя таго, мёд ды яшчэ воск — галоўныя тавары, якімі гандлявалі за мяжой нашыя купцы. Выкарыстоўваюць мёд у беларускай кухні  і сёння. Традыцыйна выклікаюць цікавасць напоі з мёдам — медавуха, збіцень, крамбамбуля. З мёдам запякаюць яблыкі. Вядомы і лекавыя якасці гэтага прадукта. Медыкі кажуць, што ён замяняе нават антыбіётыкі.

Збор мёду дзікіх пчол у старажытныя часы называлі бортніцтвам альбо борцевым пчалярствам (ад слова «борць» — дупло дрэва). Гэта найстаражытнейшая форма пчалярства. Дуплы маглі быць натуральнымі ці выдзёўбваліся ў калодах, якія потым вешаліся на ствалах дрэў. Сведчанне таго, што бортніцтва займала важнае месца ў жыцці беларусаў, — назвы вёсак у розных абласцях Беларусі, напрыклад, вёска Бортнікі каля Бабруйска .

У Глускім раёне таксама ёсць людзі, якія займаюцца бортніцтвам. У Зелянковічах жыве ўнікальны чалавек Мікалай Іванавіч Булкін (на здымку), які працягвае справу сваіх бацькі і дзеда. Борці, якія рабіў яшчэ яго дзед Даніла, стаяць  недалёка ад хаты і ў лесе, адна нават вісіць на вялікай хвоі каля мясцовых могілак. Раней гэтая калода стаяла на двары, дзе жыла сям’я Булкіных, але пчолы вельмі кусалі дзяцей, і бацька, Іван Данілавіч, перацёг яе на могілкі. Трэба сказаць, што калоды захаваліся  ў добрым стане. Гэта і не дзіва, бо бацька і сын Булкіны добра даглядалі іх, рамантавалі. Дарэчы, патрэба ў рамонце ўзнікае даволі часта — то лясныя звяры пагрызуць, а то і людзі нявыхаваныя сустрэнуцца ды пашкодзяць наўмысна.

— Каб пчала села ў борць, яе трэба прыманіць, напрыклад, мятай, — расказвае Мікалай Іванавіч. — Калоду патрэбна вычысціць,  каб яна амаль стэрыльная была. Пчала ніколі не сядзе, калі пачуе якія-небудзь іншыя пахі. Мурашкі таксама шкоду робяць, з імі змагацца трэба. Увогуле, пчолы — вельмі далікатныя стварэнні. Па іх паводзінах можна нават надвор’е вызначаць. Напрыклад, сёлета вясною яны рана павылазілі — гэта значыць, лета сухое будзе, адпаведна, менш мёду. Пчаліны вулей можна параўнаць з цэлым горадам, дзе свае правілы жыцця. Дзікія пчолы адрозніваюцца ад хатніх колерам, памерамі. Яны таксама бываюць розных відаў (у прыродзе налічваецца каля 20 тысяч відаў — аўт.). І кусаюцца балюча… Скажу вам, што занятак гэты вельмі карпатлівы, шмат  часу патрабуе.

Мікалай Іванавіч крыху расказаў, як уладкаваны калодны вулей знутры, чым ён адрозніваецца ад рамачнага, а потым паказаў некаторыя са сваіх вулляў. Яны ўражваюць веліччу і старажытнасцю. Можна ўявіць сабе, як шмат стагоддзяў назад людзі здабывалі воск і мёд, якая цяжкая гэта была справа. Мяне зацікавіла, як жа збіраюць мёд так высока на дрэвах.

— Есць такая прылада, называецца “астрова”. Гэта ствол елкі з адсечанымі, але не да канца, галінамі. Вось яе прыстаўляеш да дрэва і лезеш збіраць мёд. Потым трэба абавязкова астрову схаваць, каб хто-небудзь не пашкодзіў борці.

Падчас нашай размовы з Мікалаем Іванавічам прысутнічала і яго жонка Святлана. Яна прызналася, што таксама аднойчы лазіла да борці па астрове. Святлана хоць і не захапляецца так, як муж, пчалярствам, але шмат чаго ведае і ўмее. “Разам жа хадзілі ў лес, і я ўсё бачыла, дапамагала мужу”, — кажа яна.

Мікалай Іванавіч ужо 22 гады працуе лесніком. Была магчымасць застацца жыць і працаваць у Магілёве, але прырода, лес паклікалі назад, дадому.

— Я так люблю лес, — кажа пчаляр, — хвалююся за кожную галінку, кожнае дрэўца. На жаль, у апошнія гады не хапае часу, каб даглядаць усе борці, якія мне дасталіся ў спадчыну. Я хачу, каб мае дзеці і калі-небудзь, магчыма, унукі зацікавіліся маім захапленнем — карыснай старажытнай справай. Калі займаешся дзікімі пчоламі, адбываецца ўз’яднанне з прыродаю, а гэта вельмі важна ў наш час, калі большасць людзей жыве ў гарадах і не бачыць прыгажосці беларускіх лясоў.

Хочацца верыць, што дзякуючы вось такім неабыякавым, улюбёным у сваю справу людзям, як Мікалай Булкін, старажытныя заняткі, рамёствы не знікнуць з часам, і нашыя нашчадкі змогуць убачыць іх увачавідкі.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

« Любые способы хороши, чтобы пробудить совесть у родителей-кукушек
Финансовая грамотность физике не помеха »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (158)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (137)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 137)
    • Происшествия (402)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (359)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (408)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top