З надыходам восені ў многіх пачынаецца грыбная ліхаманка. Ну і праўда, жывём фактычна сярод лясоў, і грэх гэтым не карыстацца. А вось аднаму з жыхароў вёскі Веснава и хадзіць далёка не трэба — апенькі растуць у яго проста на панадворку. Выйшаў вечарком, зрэзаў колькі там трэба на суп, і грыбы сабе далей падрастаюць, да наступнага вечара. Добра!
А. ПЯТРОВА
Фота аўтара