• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

У школе пра міліцыю

Воскресенье, 26.10.2014 09:00. Category: Общество    

Сустрэчу са сваімі падшэфнымі правялі супрацоўнікі ад-дзела ўнутраных спраў. Паміж школай № 2 і райаддзелам міліцыі склаліся сапраўды шэфскія адносіны, таму работнікі праваахоўных органаў тут нярэдкія госці. На гэты раз навучальную ўстанову наведалі намеснік начальніка райаддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Барыс Налівайка і інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Сяргей Лосік.

Сустрэча насіла прафарыентацыйны характар: вучням дзясятых і адзінаццатага класа расказалі пра Магілёўскі інстытут і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў — вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзе рыхтуюць афіцэраў міліцыі (міліцыі грамадскай бяспекі і крымінальнай міліцыі). Адметна, што цяпер сюды прымаюць і дзяўчат — на спецыяльнасці, звязаныя з праваахоўнай дзейнасцю. Школьнікі з увагай паглядзелі відэафільм “Я — курсант”, з вялікай цікавасцю паслухалі пра тыя спецсродкі, што  ёсць на ўзбраенні ў органах унутраных спраў, а потым і прымерылі некаторыя з іх на сябе. Адчуўшы цяжар каскі 2-й ступені абароны і тытанавага шчыта, юнакі зразумелі, што фізічная падрыхтоўка для супрацоўніка міліцыі адыгрывае не апошнюю ролю.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

« Ни дня без физкультуры
Культпоход в музей »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 041)
    • АПК (304)
    • Беларусь помнит (69)
    • Власть (174)
    • Гісторыя Глушчыны (73)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (3)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (203)
    • Общество (4 332)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (14)
    • Спорт (280)
    • Творческие проекты (149)
    • Тема недели "БелТА" (46)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top