• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Лёгкай службы і моцнай дружбы

Понедельник, 10.11.2014 17:00. Category: Общество    

Падчас асенняга прызыву ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь на армейскую службу будуць прызваны 26 жыхароў Глускага раёна. Як паведамілі рэдакцыі ў раённым ваенным камісарыяце, служыць юнакі будуць у асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння МУС у Мінску, у асобнай міліцэйскай брыгадзе ўнутраных войскаў у Гомелі, у часцях і падраздзяленнях ракетных войскаў і артылерыі ў Асіповічах, войскаў супрацьпаветранай абароны ў Бабруйску, а таксама пагранічных войскаў у Мінску. Праўда, некаторыя з тых прызыўнікоў, хто ў сваёй мірнай прафесіі займае ключавыя пасады ў сельскай гаспадарцы, будуць праходзіць службу ў рэзерве. Адпраўкі маладых салдат пройдуць з 17 па 24 лістапада.

А пакуль юнакі яшчэ дома і толькі рыхтуюцца да гэтага важнага кроку, для іх было арганізавана свята — Дзень прызыўніка. На ўрачыстасць у кінатэатр “Арыён” 4 лістапада, акрамя саміх віноўнікаў святкавання, былі запрошаны дапрызыўнікі з ліку школьнай моладзі, прадстаўнікі грамадскасці, ганаровыя госці. Першыя віншаванні, а з імі і наказ на дарогу яны пачулі ад ваеннага камісара Глускага раёна Аляксея Беразоўскага. Ён, перад вачамі якога прайшлі вайсковыя лёсы многіх юнакоў, не хаваў ад прызыўнікоў таго, што служба будзе нялёгкай, але на тое і мужчына, каб з годнасцю пераадолець усе гэтыя цяжкасці і выпрабаванні. Трэба толькі памятаць, што дома чакаюць родныя і блізкія людзі, вераць і спадзяюцца. З прывітальнымі прамовамі і словамі падтрымкі да будучых воінаў звярнуліся таксама першы намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Ігар Качалаў, галоўны спецыяліст раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Наталля Сушкевіч, а старшыня раённага савета ветэранаў Валерый Сураўнёў зачытаў зварот да маладых воінаў ад імя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У ім, у прыватнасці, гаворыцца: “Няхай вас натхняюць ратныя подзвігі старэйшых пакаленняў, праславіўшых баявыя сцягі нашай роднай арміі. Будзьце патрыётамі нашай дзяржавы! Вашымі поспехамі будуць ганарыцца вашы родныя, блізкія, вашы сяброўкі, калектывы, дзе вы пачыналі свой працоўны шлях. Мы будзем чакаць вас, дарагія нашы прызыўнікі, на глускай гераічнай зямлі”.

Так, Глушчына будзе чакаць сваіх салдат, але больш за ўсіх хвалявацца, верыць і чакаць кожнага з іх будуць іх маці. Таму ці дзіўна, што самым хвалюючым, кранальным і прачулым на гэтым свяце было выступленне Галіны Акатавай, маці аднаго з прызыўнікоў. Ад імя ўсіх матуль яна пажадала будучым салдатам, каб армейская служба праляцела для іх гэтак жа хутка і непрыкметна, як для мам праляцелі іх дзіцячыя гады, каб дамоў яны ўсе абавязкова вярнуліся жывымі і здаровымі, пасталелымі і ўзмужнелымі. Шмат добрых слоў прагучала на гэтым свяце, шмат было праспявана добрых песень, не абышлося і без падарункаў, яны былі ўручаны кожнаму прызыўніку. Застаецца толькі выказаць спадзяванне, што  армейская служба выхавае з юнакоў сапраўных мужчын, гатовых пастаяць за сябе, сваіх блізкіх, за свой народ. А пакуль — няхай яны ахоўваюць для нас наша мірнае неба.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

На здымку: будучыя салдаты асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння і асобнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў

 і ваенны камісар Глускага раёна Аляксей Беразоўскі

 

« Пакінуць нельга зграбаць
Это наша с тобой биография »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 118)
    • АПК (400)
    • Беларусь помнит (151)
    • Власть (471)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (5)
    • Духовность (177)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (62)
    • Культура (319)
    • Общество (5 117)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top