Темы

Назад, у 1972 год

Чалавецтва заўсёды марыла зазірнуць у мінулае. На жаль, машыну часу так да гэтых пор і не прыдумалі. Але ў нас ёсць магчымасць дазнацца, якім было жыццё глушчан 42 гады назад,  з дапамогай нашай газеты. Я перагортваю пажаўцелыя старонкі “Сцяга Радзімы”  і ўяўляю Глуск пачатку 70-х гадоў. Моладзь, напэўна, скажа: “Як даўно гэта было”, а старэйшае пакаленне падумае: “Час прамінуў як адзін дзень”.

Глушчане ў 1972 годзе таксама, як і мы зараз, працавалі, змага-ліся за ўраджай, гадавалі і вучылі дзяцей, адпачывалі. Ну, пачынаем наша падарожжа ў мінулае.

Сёння па дарогах нашага пасёлка ездзяць тысячы аўтамабіляў, а вось 42 гады таму ўласная машына — рэдкасць. 1 студзеня 1972 года была надрукавана наступная інфармацыя: “Нядаўна ўступіў у строй Волжскі аўтама-більны завод па выпуску легкавых аўтамабіляў “Жыгулі”, а сёння гэтыя машыны ўжо можна бачыць на вуліцах Глуска і ў вёсках раёна. Першымі ўладальнікамі машын “Жыгулі” сталі чацвёра глушчан: Іван Бяствіцкі, Уладзімір Смычнік, Аляксандра Іванова, Станіслаў Шумоўскі”.  У наступным нумары газеты (ад 2 студзеня 1972 года) адзначаецца, што “на дарогах нашага раёна з’яўляецца яшчэ больш машын, ускладняецца сітуацыя па бяспецы дарожнага руху, бываюць нецвярозыя за рулём, назіраецца перабольшванне хуткасці і як вынік — аварыі”. Крыху статыстыкі: у 1972 годзе ў Глускім раёне налічвалася 60 (!) уласных аўтамабіляў і 922 матацыклы.

Вялікая ўвага ў той час, зрэшты, як і зараз, надавалася выхаванню дзяцей. “Алімпіяда юных гісторыкаў” — пад такой назвай выйшла заметка ад 13 студзеня: “У час зімовых канікулаў адбылася алімпіяда па гісторыі сярод вучняў 6-х класаў Глускай СШ № 1. Пераможцамі сталі Таня Стралкоўская, Люда Катарская, Тамара Агейчык”. Трэба адзначыць, што ў гэты час у нашым раёне было 26 сярэдніх і васьмігадовых школ.

Праходзілі і спартыўныя мерапрыемствы. “Лыжныя спаборніцтвы сярод зборных школьнікаў вобласці адбыліся каля в. Кала-цічы на заснежаным лузе недалёка ад ракі Пціч. Каманды слаба падрыхтаваліся, таму што гэтай зімою недахоп снегу» (“Сцяг Радзімы” ад 27 студзеня 1972 г.). Але наша зборная змагла выйсці ў фінал спаборніцтваў, аб чым сведчыць заметка ад 3 лютага: “Глускія школьнікі ўпершыню прынялі ўдзел у фінальных  спаборніцтвах у Магілёве і занялі там III месца”.

Для маленькіх глушчан адчынялі свае дзверы дзіцячыя садкі. Так, у артыкуле “Дзіцячае царства” ад 19 лютага напісана: “Вельмі ўтульна ў дзіцячым садку Глуска, загадчыцай якога з’яўляецца Марыя Якаўлеўна Власава. Садзік разлічаны на 150 месцаў”. Дарэчы, гэтая дзіцячая ўстанова працуе і зараз — яслі-сад № 3. У красавіку 1972 года быў адчынены яшчэ адзін дзіцячы сад. “Не так даўно пачаў працаваць дзіцячы сад-яслі на 50 месцаў, які ўзвялі для дзяцей сваіх рабочых і служачых будаўнікі з БМУ меліярацыі”. К 1 верасня была адчынена новая школа ў Клетным. Піша Н. Сандамірскі: “..У спартыўнай зале пяцікласнікі пад кіраўніцтвам выкладчыка фізкультуры  Аляксандра Трыфанава знаёмяцца з асновамі гульні ў баскетбол. На ўроку 22 хлопчыкі і дзяўчынкі і ў кожнага свой мяч”.

У  артыкуле ад  23 сакавіка, які  выйшаў пад назвай “За лекавыя травы — гадзіннік”, адзначаецца, што “васьмікласніца Галя Марціновіч з Бярозаўскай СШ у мінулым годзе сабрала і здала на нарыхтоўчы пункт лекавых траў на суму каля 600 рублёў. За гэтую патрэбную і карысную справу школьніцы ўручаны каштоўны падарунак: ручны гадзіннік”.

Зараз нікога не здзіўляе жанчына за рулём, а вось 42 гады таму гэтая з’ява была рэдкасцю. У газеце ад 1 мая 1972-га ёсць заметка “Шчаслівага шляху табе, Аня!”, гаворка ідзе пра першую і адзіную на той час дзяўчыну-механізатара Ганну Башан, якая працавала ў калгасе “Звязда” на трактары МТЗ-52. Амаль ва ўсіх нумарах тагачаснай  раёнкі  адзначаюцца перадавікі вытворчасці: даяркі (і нават адзін дояр!), механізатары, свінаводы, паляводы і іншыя. У нумары за 16 сту-дзеня 1972 года гаворыцца, што “адбылася ўрачыстая нарада перадавікоў сельскай гаспадаркі, якіх віталі дзеці-піянеры” (нагадвае сучасны штогадовы злёт перадавікоў).

Раслі вёскі, з’яўляліся прыгожыя новабудоўлі. Напрыклад, 24 лютага 1972 года газета пісала: “У цэнтральнай брыгадзе калгаса “Зара” адбылося ўрачыстае адкрыццё сельскага Дома культуры. У двухпавярховым будынку ёсць глядзельная зала на 340 месц, артыстычнае фае, бібліятэка, чытальная і танцавальная залы. Будаўніцтва клуба калгас вёў за свае сродкі”.

 Глушчан будаўнікі таксама не абдзялялі — “адкрыўся Дом быту, дзе размясціліся атэлье, цырульня, радыётэлевізійная майстэрня, пункт хімчысткі і пракату” (нумар ад 25 ліпеня1972 г.).

Увогуле, некаторыя праблемы, якія выкрывала наша газета 42 гады таму, засталіся і зараз. Напрыклад, жыхары часта скардзіліся на тое, што ім “вельмі дрэнна дастаўляюць газеты” (піша глушчанін У. Гуткоўскі). На апошняй старонцы  была нават рубрыка крытычных гумарэсак “Наш вожык”. Вось урывак з артыкула таго часу: “У1970 г. поручні маста на вуліцы Савецкай былі збіты невядомым вадзіцелем. 1971 год — вадзіцеля не найшлі, а частка поручняў, тым часам, упала пад мост. 1972 год — вадзіцеля ўжо і не шукаюць, а ў канаву глядзіць і другая частка поручняў”.

Умелі глушчане з карысцю праводзіць свой вольны час — хадзілі на выставы, канцэрты, у кіно. Напрыклад, 14 верасня 1972 года дырэктар Глускага РДК  Б. Сандамірскі піша: “У райцэнтр упершыню прыязджалі прадстаўнікі ленінградскай эстрады. Музычны ансамбль з шасці чалавек пазнаёміў гледачоў з узорамі класічнага джаза”. Альбо вось у другім артыкуле ад 27 кастрычніка напісана: “У Хваставіцкім СДК працуе выстаўка выяўленчага мастацтва. На ёй прадстаўлены жывапіс, графіка, разьба па дрэву, інкрустацыя і г. д. Найбольшая колькасць работ належыць маладому мастаку Сяргею Апухоўскаму… Юнак аддае перавагу гістарычнаму жанру”.  На старонках газеты па просьбах чытачоў друкавалі тэксты любімых песень, напрыклад, “Свадьба”, “Чырвона рута”  і іншых.

Яшчэ адна цікавая нататка пад назвай “Буйны выйгрыш” (нумар ад 8 чэрвеня1972 г.) прыцягнула маю ўвагу: «У Глускую ашчадную касу прыйшла праверыць сваю аблігацыю інжынер Магілёўскага будаўнічага трэста Роза Давыдава. Якой жа была яе радасць, калі яна даведалася, што выйграла 1 000 рублёў». Тады гэта былі вельмі вялікія грошы.

Здзівілі мяне нумары тэлефонаў таго часу, напрыклад, 3-52, 2-34.

У апошнім нумары газеты — за 30 снежня 1972 года —  прыведзены лічбы і факты за год. Вось яны: «У нашым раёне працуюць 207 медыцынскіх работнікаў, з іх 35 урачы. Больш чым 1 500 кватэр і дамоў жыхароў нашага раёна газіфікаваны. У вёсках раёна кожны вечар адчыняюць дзверы для наведвальнікаў чатыры Дамы культуры і 19 клубаў. У калгасах і саўгасах працуюць звыш 65 спецыялістаў розных прафесій з вышэйшай адукацыяй. У школах раёна працуюць каля 600 настаўнікаў. У ашчадныя касы 10,5 тысяч укладчыкаў унеслі на зберажэнне 7 млн 210 тысяч рублёў».

Вось такі цікавы, насычаны рознымі падзеямі быў для глушчан  1972 год.

 Падшыўку гартала

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

 (Арфаграфія і пунктуацыя аўтараў захаваны)

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024