Темы

Пра газету і газетчыкаў

Праз два дні, 7 лістапада, раённая газета адзначыць …не, не юбілей, а проста чарговы, ужо восемдзесят чацвёрты, дзень нараджэння. У 1930 годзе ў БССР былі створаны новыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — раёны, і неўзабаве, у жніўні таго ж года, выйшла распараджэнне аб тым, што ў кожным раёне павінен быць свой друкаваны орган. Было прынята рашэнне наладзіць выпуск газеты і ў Глускім раёне. (Дарэчы, напрыканцы 1931-га ў краіне выдавалася крыху больш за 30 раённых і гарадскіх газет, хаця раёнаў было 96. Як бачым, глушчане ў гэтай справе аказаліся на перадавой).

Канешне, ніхто толкам не ведаў, з якога боку падступіцца да выдання газеты, дарэчы, назваць яе вырашылі “Камунар Глушчыны”, і справу гэтую даверылі самаму граматнаму і адукаванаму чалавеку — дырэктару школы. Такім чынам, першым рэдактарам раённай газеты стаў Павел Пятровіч Кроль, а для яе выпуску ў райкаме партыі вылучылі асобны пакой.

Дзе ўзяць супрацоўнікаў для газеты? Прафесійных журналістаў у нашым раёне зроду не было. Але меліся сапраўдныя літаратары-самародкі. Першы выпуск газеты рэдактару дапамагаў выпускаць  пачынаючы паэт, чые нататкі ўжо друкаваліся ў бабруйскім “Камунісце”, Сяргей Грахоўскі. Ды і папраўдзе кажучы, удзел рэдактара абмежаваўся тым, што ён перыядычна пытаўся, калі будзе гатовы нумар.

Аб чым пісаць? Тут быццам бы ўсё зразумела — аб падзеях у раёне, аб мясцовых жыхарах. А дзе браць матэрыял, калі ты, як кажуць, сам сабе і жнец, і швец, і на дудзе ігрэц. Карэспандэнт Грахоўскі знаходзіць выхад — тут жа, у калідорах райкама, размаўляе з наведвальнікамі, якія прыйшлі за вырашэннем той ці іншай праблемы, бярэ інтэрв’ю ў старшыняў калгасаў. Адначасова пытаўся дазволу паставіць пад будучымі матэрыяламі подпісы некаторых субяседнікаў.

Тэхнічна рэдакцыя была забяспечана… ну як сказаць… ніяк не забяспечана. Пішучай машынкі не было, і ўсе матэрыялы перапісваліся ад рукі. Карэспандэнт сам зрабіў макет першага нумара. Калі ён быў гатовы, рэдактар завёз яго ў Бабруйск, у тыпаграфію. Чакаць давялося нядоўга: праз тыдзень, 7 лістапада 1930 года, першы нумар раённай газеты “Камунар Глушчыны” пабачыў свет. Раздаваўся ў Глуску і рассылаўся чытачам на раёне ён бясплатна.

Жыццё ў раёне кіпела, актыўнымі былі камсамольцы, школьнікі, партыйныя работнікі. Яны і сталі асноўнымі аўтарамі, прысылалі нататкі, задавалі хвалюючыя пытанні, падказвалі тэмы. А ўжо члены рэдкалегіі, якая неўзабаве ўзнікла ў газеце, ішлі па адрасах, а куды далёка — ехалі на падводзе. Праўда, коніка для гэтай справы трэба было дзе-небудзь пазычаць. Падрыхтаваныя нумары ў Бабруйск і гатовыя з тыпаграфіі таксама везлі на коніку, толькі на дарогу туды выходзіла па дзевяць гадзін. Хутка раёнка стала папулярнай, яе выпісвалі амаль у кожны дом.

Напрыканцы 1931-га рэдактарам стаў Леў Захаравіч Рагінскі. Газета, якая змяніла папярэднюю назву на “Сцяг калектывізацыі”, выходзіла ўжо тры разы на тыдзень. Падчас Вялікай Айчыннай вайны газета перайшла на падпольнае становішча. Называлася яна “Сацыялістычная вёска”, а рэдактарам быў Станіслаў Шумоўскі. Выходзіла два разы на тыдзень і распаўсюджвалася ў партызанскіх атрадах і сярод насельніцтва.

У пасляваенныя гады раёнка зноў змяніла назву. У розныя часы “Сцяг Радзімы” рэдагавалі Дзмітрый Зайцаў, Мікалай Парахаўнік, Анатоль Радкевіч, Тамара Матусевіч, Навум Сандамірскі. Зараз у рэдакцыі працуюць 10 чалавек, узначальвае наш дружны калектыў Ірына Грамыка.

Мабыць, на гэтым можна было і закончыць аповед аб раённай газеце. Але, што ні кажы, галоўнае ў любой арганізацыі — гэта людзі. Вось і ў гэтым выпадку: чытаеш афіцыйную кнігу загадаў — і проста жыццё чалавечае разгортваецца перад табою ў, так сказаць, рабочым разрэзе. Тут і адпачынкі, працоўныя і дэкрэтныя, і памер заробку, і падзячнасці, а часам і вымовы. Чым жылі, як працавалі — усё як на далоні.

Доўгі час газета друкавался ў сваёй тыпаграфіі. Дакладных звестак, калі пры рэдакцыі адкрылася друкарня, я не знайшла, але, мяркуючы па тых падшыўках, што захаваліся ў нас, у 1967 годзе яна ўжо дзейнічала. Потым друкарня газеты стала вытворчым участкам Бабруйскай тыпаграфіі імя Непагодзіна, а са снежня 1988 года набраныя на машынцы матэрыялы разам з макетам старонак пачалі перадаваць (рэйсавым аўтобусам!) у Бабруйск. А ўжо ў пачатку 1998 года рэдакцыя атрымала першыя камп’ютары, і вярсталі газету ўжо зноў на месцы, але друкавалася яна, як і раней, у Бабруйску. У студзені 2004 года ў рэдакцыю газеты “прыйшла” электронная пошта, і цяпер звярстаныя нумары адпраўляюцца напрамую ў магілёўскую тыпаграфію.

Канешне, і спецыяльнасці людзей, што тут працавалі, былі самымі рознымі.  Вось пералік работнікаў рэдакцыі і тыпаграфіі за 1966 год: рэдактар і яго намеснік, літаратурны работнік, карэспандэнт-радыёарганізатар, машыністка, кур’ер-прыбіральшчыца, наборшчыцы, пячатнікі, лінаціпістка (наборшчыца, што працавала на лінатыпе; лінатып — наборная машына, у якой набор атрымліваецца цэлымі адлітымі радкамі).

Цікава прасачыць, як мянялася заработная плата. Доўгі час аклад заставаўся даволі стабільным. Так, намеснік рэдактара ў 1967 годзе атрымліваў 130 рублёў, загадчык аддзела (пісем, сельгасаддзела і іншых) — 105, літработнік — 90. Да 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі прыйшоў невядомы раней крызіс, аклады мяняліся нязначна. А вось з 1 верасня 1991 года аклад рэдактара стаў складаць 760 рублёў. Праз некалькі месяцаў, са студзеня 1992-га, рэдактар ужо атрымліваў 1 740 рублёў, загадчык аддзела —  1 330. Далей — болей: з мая таго ж года аклад рэдактара складае 4 890 рублёў, заг. аддзела — 3 250, не прайшло, як кажуць, і паўгода — з лістапада рэдактар ужо атрымліваў 10 270 рублёў, а заг. аддзела — 7 400. Канешне, не ад добрага жыцця так скакалі зарплаты, і гэта адзін з тых маленькіх асобна ўзятых штрышкоў, што адлюстроўвае нашу з вамі агульную гісторыю. Дарэчы, з 1992 года, і ўсё з-за таго самага крызісу, газета перайшла на двухразовы выпуск. А былі ж часы, калі на прызы раённай газеты “Сцяг Радзімы” праходзілі лыжныя спаборніцтвы сярод жыхароў раёна. Затое на гэтыя часы прыйшоўся самы высокі тыраж, у 1990 годзе ён складаў 5 098 экземпляраў (а самы нізкі — 1 488, у 2003-м).

І яшчэ дзве невялікія вытрымкі з загадаў, як кажуць, без каментарыяў.

“Приказ от 7 марта 1967 года.

Завтра советские женщины вместе со всеми труженицами мира встречают свой праздник 8 Марта трудовыми успехами в строительстве коммунизма за свое раскрепощение от пут капитала за мир во всем мире.

Свой скромный трудовой вклад в дело строительства коммунизма в нашей стране вносят труженицы нашей типографии и редакции. От всей души поздравляю женщин-полиграфистов и работниц редакции с большим праздником Международным днем 8 марта и желаю хорошего здоровья, счастья в личной жизни и успехов в труде на благо нашей Родины. За хорошее отношение к исполнению своих обязанностей объявляю благодарность… Редактор Н. Параховник”.

“Приказ от 23 апреля 1970 года.

О неправильном поведении ответственного секретаря А.

22 апреля 1970 г. отв. секретарь редакции т. А. не окончил работу по выпуску очередного номера газеты и подготовке и сдаче оригиналов в набор, а также составление макетов очередного номера, и самовольно вместе с шофером Б. уехали на редакционной машине и организовали пьянку.

За самовольное использование редакционной машины в целях пьянки отв. секретарю редакции т. А. объявить выговор, шофера редакции т. Б. предупредить, что при повторении подобных случаев будет освобожден от работы”.

Падрыхтавала

Алена Валошка

 

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024