• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Храмавае свята ў Гарадку

Воскресенье, 23.11.2014 10:00. Category: Духовность    

Шмат паломнікаў з’ехалася на юбілейнае прастольнае свята ў храм святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна, што ў сяле Гарадок Глускага раёна:  14 лістапада тут адзначалася 200-годдзе мясцовай царквы. Святочнае набажэнства правёў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім у саслужэнні з клірам епархіі.

Адносна невялікі драўляны храм ледзь змог умясціць усіх прыхаджан і паломнікаў. Звычайна, калі хочуць сказаць, што было вельмі мнагалюдна, кажуць: яблыку не было дзе ўпасці, а тут да месца будзе заўважыць, што ў храме не было дзе свечкі паставіць — столькі прыйшло і прыехала сюды веруючых, каб саборна, гэта значыць разам, узнесці свае малітвы Богу. Тут і падзяка, што праз стагоддзі і выпрабаванні Ён захаваў гэты храм, храм, дзе многіх з нас хрысцілі, дзе за сябе і за нас, а яшчэ за тое, каб прыйшлі лепшыя часы, маліліся нашы бабулі і дзядулі. Тут і гарачыя просьбы аб зберажэнні міру на нашай Богахаванай зямлі, аб дараванні міру і спакою нашым сэрцам, мірнага і бязгрэшнага жыцця і хлеба надзённага нам і нашым блізкім. Служба была наколькі прыгожай — ад святочных убораў іерэяў і дыяканаў, ад надзвычай зладжаных малітоўных спеваў царкоўнага хору, — настолькі глыбокай па сваім духоўным змесце, па агульнай малітве клірыкаў і міран. Шмат хто падрыхтаваў сябе да прыняцця святой Прычасці — да Чашы падыходзілі мужчыны і жанчыны, старыя, моладзь, дзеці — каб злучыцца з Богам і адзін з адным. Пасля літургіі ўсе прайшлі хрэсным ходам вакол храма, міма магіл з крыжамі, дзе пахаваны гарадкоўскія святары.

Зараз настаяцелем Касма-Даміянаўскай царквы з’яўляецца іераманах Аляксандр, у Гарадку айцец Аляксандр служыць з 2000 года. За гэты час будынак храма быў істотна падрамантаваны, галоўныя зробленыя тут работы — гэта рамонт купала і даху, які быў пашкоджаны яшчэ ў вайну, а ў гады савецкай улады пра выдзяленне спецыяльнай тэхнікі і спецыялістаў для правядзення работ на даху храма не магло ісці і гаворкі.

— Неабходныя ўмацаванні тут былі зроблены толькі ў 2004 го-дзе, — расказвае айцец Аляксандр, — калі свае намаганні аб’ядналі народны ўмелец Анісім Пятровіч Баярка і УКП “Жылкамгас” у асобе яго дырэктара Гена-дзя Селівестравіча Шуміна. Была задзейнічана неабходная тэхніка, зроблены патрэбныя работы, і храм быў літаральна выратаваны.

Ужо апошнім часам на самім будынку і на тэрыторыі праводзіўся толькі касметычны рамонт. Вось і адносна нядаўна рамонт царкоўнай агароджы, ухіленне дэфектаў унутры і звонку храма былі зроблены з дапамогай спецыялістаў мясцовай ПМК-249. Таму ў ліку тых, хто атрымаў архіерэйскія граматы ў благаславенне за дбайныя клопаты  на славу Святой Царквы, быў і дырэктар гэтай будаўнічай арганізацыі Віктар Кісялевіч — цырымонія ўзнагароджання прайшла пасля святочнай літургіі ў гонар 200-го-ддзя храма.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

« С новой книгой, коллега!
Статус — мнагадзетная »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 132)
    • Происшествия (399)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top