Без снегу, затое з ёлкай
Гэтую велічную лясную госцю, якая нагадвае ўсім, хто праходзіць па бульвары Грахоўскага, што хутка Новы год, прывезлі з Завалочыцкага лясніцтва, расла яна ўздоўж дарогі каля Сіманавіч. Устанавілі і ўпрыгожылі яе агеньчыкамі работнікі “Жылкамгаса”, і цяпер, хоць на вуліцы дождж і слякота і аб зіме нішто не нагадвае, ёлка стварае сапраўдны святочны настрой для глушчан.
А. Пятрова