Даражэй у балонах, даражэй і так
У Беларусі з 1 снежня субсідзіруемыя дзяржавай тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі выраслі на 5,8 працэнта. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 28 лістапада 2014 года № 1109.
Так, тарыф за кубаметр газу ў дамах і кватэрах, дзе ёсць прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе 615,9 рубля, летам 1 кубаметр газу будзе каштаваць 2 254,7 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 2 254,7 рубля за кубаметр газу незалежна ад сезона. Цана 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах нормаў спажывання складзе 4 281 рубель. Балон, такім чынам, будзе каштаваць 89 900 рублёў.