Каб было прыгожа
Першымі ў раёне да ўпрыгожання сваёй тэрыторыі прыступілі ў Глускім філіяле “Бабушкиной крынки”, тут ёлка ўжо cтаіць, і пробнае ўключэнне агеньчыкаў на ёй таксама ўжо адбылося: праверана — усё працуе і зіхаціць. Але святочнае афармленне на гэтым не закончана. Калі мы з фотакарэспандэнтам прыехалі ў аўторак на прадпрыемства, там якраз развешвалі гірлянды на фасадзе будынка.