Святочны настрой — разам!
Упрыгожыць будынкі прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці, у тым ліку прыватных, і тэрыторыі вакол іх трэба да 13 снежня, аб гэтым гаворыцца ў распараджэнні старшыні Глускага райвыканкама. Да гэтага ж часу неабходна паставіць ёлкі на бульвары Грахоўскага ў раённым цэнтры і ў аграгарадках, а таксама святочна аформіць вуліцы гарпасёлка. Пасля таго як усё бу-дзе належным чынам падрыхтавана, спецыяльная камісія вызначыць пераможцаў агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне сярод устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў.
Напэўна, будзе зусім не лішнім, калі жыхары раёна таксама паклапоцяцца пра ўпрыгожанне сваіх двароў і дамоў. Давайце ствараць святочны настрой усе разам!