Темы

У доме добрага сэрца

У доме добрага сэрца

— Увесь час, пакуль знаходзішся тут, усёй сваёй істотай адчуваеш, наколькі ўсе, хто тут жыве, маюць прагу да жыцця, і наколькі ўсім іншым трэба вучыцца ў іх гэтаму імкненню.

— Усё ўбачанае выклікае вялікае здзіўленне і захапленне. Глядзіш на вырабы, зробленыя рукамі гэтых дзяцей, і не верыш, што гэта людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

— За час знаёмства з установай, яе работнікамі і насельнікамі ўзнікла адчуванне вялікага добрага сэрца, якое агортвае цябе сваёй цеплынёй.

Так гаварылі, так дзяліліся сваімі ўражаннямі ад наведвання Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця прыехаўшыя сюды з нагоды Дня інвалідаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Аляксей Якаўлеў, старшыня агульнага сходу акцыянераў ААТ “Мотавела” Аляксандр Мураўёў і старшыня назіральнага  савета ААТ “Мотавела” Аляксандр Слуцкі. Гэтую сацыяльную ўстанову яны наведалі ўпершыню і прыехалі сюды з дабрачыннай мэтай, але спачатку для іх і для ўсіх удзельнікаў сустрэчы была арганізавана экскурсія. Госці наведалі творчыя майстэрні і спальныя пакоі ў галоўным корпусе, паглядзелі басейн, пральню і лазню, зайшлі ў сталярную майстэрню і падзівіліся гліняным сувенірам і той добра і надзейна змайстраванай мэблі, якую робяць самі выхаванцы, пазнаёміліся з групай ірландскіх валанцёраў, што зараз працуюць у доме-інтэрнаце. Пабывалі ў новым, яшчэ не заселеным корпусе для асобнага пражывання старэйшых выхаванцаў. Усюды чысціня, парадак, дагледжанасць, ва ўсім адчуваецца сапраўдная гаспадарская рука.

Акрамя ўжо названых гасцей удзельнікамі сустрэчы былі таксама старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка, начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Інеса Караткевіч, дырэктары і сацыяльныя работнікі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Клімавіцкага, Краснапольскага, Кіраўскага, Клічаўскага і Глускага раёнаў. Прымаючы бок прадстаўлялі старшыня Глускага райвыканкама Юрый Дымша, яго намеснік Людміла Клыга, а экскурсію па сваёй вялікай гаспадарцы праводзіў дырэктар дома-інтэрната Уладзімір Клімовіч. Завяршылася знаёмства ў актавай зале сацыяльнай установы, дзе яе выхаванцы паказалі гасцям невялікі канцэрт і расказалі аб сваіх спартыўных перамогах. А яны насамрэч уражваюць. Гэтай восенню  два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі з Веснава ў складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у Спецыяльных алімпійскіх еўрапейскіх гульнях, што праходзілі ў Бельгіі, і заваявалі там два залатыя і чатыры сярэбраныя медалі. Пра гэта расказаў і пазнаёміў прысутных са сваімі выхаванцамі іх трэнер Аляксандр Пятроў.

Таму ці дзіўна, што і сама ўстанова, і ўсё, што адбываецца ў яе сценах, здзіўляе, выклікае захапленне. Такую думку пацвердзілі і Святлана Тарасенка, якая ў сілу сваіх службовых абавязкаў вельмі многае робіць для гэтай установы і яе выхаванцаў; і Інеса Караткевіч, якая, аднойчы пабываўшы тут, таксама стала добрым сябрам дома-інтэрната; і Юрый Дымша, які прызнаўся, што кожны раз, калі прыязджае сюды, адчувае хваляванне, але заўсёды знаходзіць у жыцці ўстановы штосьці новае, цікавае. Дарэчы, не абышлося без цікавых навінак і на гэты раз. Мы ўжо зазначылі, што гэтая сустрэча ў Веснава насіла дабрачынны характар і прымеркавана была да Дня інвалідаў. Ад Магілёўскага аблвыканкама цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання Клімавіцкага, Кіраўскага, Краснапольскага, Клічаўскага і Глускага раёнаў былі падораны веласіпеды. Веснаўскі дом-інтэрнат атрымаў навінку, спецыяльную распрацоўку ААТ “Мотавела” — веласіпеды з электрападтрымкай — хочаш, сам педалі круці, а хочаш, уключай электрабатарэю. Былі таксама падарункі ад магілёўскага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Джакей Пластык” і ААТ “Бакалея”.

Прадоўжылася знаёмства з сацыяльнымі ўстановамі, што працуюць для людзей з інваліднасцю, у Глуску. Тут госці пабывалі ў так званым “ірландскім доме”, дзе, як трапна зазначыла Людміла Клыга, пад адным дахам мірна і вельмі дружна жывуць установы двух розных міністэрстваў — сацыяльнай абароны і адукацыі, гэта аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Апошняй кропкай на азнаямляльным маршруце быў дом, набыты дабрачыннай ірландскай арганізацыяй дапамогі дзецям Чарнобыля, для пражывання з суправаджэннем некалькіх выхаванцаў Веснаўскага дома-інтэрната, якія ўжо самастойна (з дапамогай выхавацеля) наладзілі свой быт і нават завялі невялікую гаспадарку. У такіх умовах і праводзіцца сацыялізацыя, або адаптацыя ў грамадства, людзей з інваліднасцю. І ўся работа, якую пабачылі падчас наведвання сацыяльных устаноў Глускага раёна ўдзельнікі дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Дня інвалідаў, накіравана якраз на гэта. На тое, каб людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі не былі абмежаваны ў зносінах, у сваіх інтарэсах і развіцці сваіх магчымасцяў, а галоўнае — каб яны не былі абмежаваны ад грамадства.

 Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Вольгі ЧУЧВАЛ

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024