У госці з канцэртам
Добрым і шчодрым атрымалася свята, арганізаванае з нагоды Міжнароднага дня інвалідаў у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Глускага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У госці да пенсіянераў, якія наведваюць аддзяленне, інвалідаў агульнага захворвання і па зроку, дзяцей цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прыехалі валанцёры санаторнай школы-інтэрната. У якасці падарунка яны прывезлі цікавы канцэрт, і гледачы аддзячылі ім шчодрымі апладысментамі. Завяршылася мерапрыемства агульным чаяваннем пад цёплую, дружалюбную гутарку.
Вольга ЧУЧВАЛ